Гісторыя66

Навумчык: Язерская застанецца ў гісторыі аўтарам выразу «Закат над болотом»

Гэтак яна ў свой час прыпячатала чырвона-зялёны сцяг дый усю эпоху, піша журналіст Сяргей Навумчык.

Калі я прачытаў сумную навіну і сказаў жонцы — «Элеанора памерла», у адказ было — «Які жах!», а я падумаў, што гэта адзіная ў Беларусі жанчына, да імя якой не абавязкова было дадаваць прозьвішча. «Элеанора» — і ўсім ясна.

Без Элеаноры Язерскай Менск ужо ня будзе ранейшым Менскам. Ва ўсялякім разе для мяне. У 70-ых яе перадача — ці не адзінае, што я глядзеў на БТ. Яна ня мела нейкага асаблівага дачыненьня да таго, што сёньня называецца Адраджэньнем, але пачатак 90-ых, без яе ўявіць немагчыма. Калі гадоў праз 50 пра той час будуць здымаць кіно — аўтарам давядзецца яе ўпісаць у лік пэрсанажаў, інакш карціна ня будзе праўдзівай.

Канечне, яна была эпатажнай. І часам гэта шакавала.

Спускаешся па эскалятары на станцыі «Кастрычніцкая» — час пік — і насустрач падымаецца Элеанора, як заўсёды, ярка апранутая, у нейкім гіганцкім аранжавым капялюшы з пер'ем. Усе глядзяць на яе: зорка! І тут:

— Серёжа! Как я рада Вас видеть! Я как раз вспоминала, что в 73 году мы с Вашим папой смортрели «Соломенные псы» и потом прошли от Дома кино до Академии наук! Приходите ко мне завтра в семь, будет хорошая кампания! — і ўсе пачынаюць шукаць вачыма, што там за такі за Сярожа, і каб у эскалатары ўтварылася дзірка — дык скокнуў бы туды, каб схавацца.

Ня ведаю, што з сябе ўяўляюць дыпляматычныя прыёмы ў Менску сёньня, але ў пачатку 90-ых, калі яны толькі ўвайшлі ў практыку, гэта былі даволі цырыманіяльныя мерапрыемствы (за выключэньнем італьянскіх і французскіх), але Элеанора іх упрыгожвала, была самай яркай госьцяй (здаецца, з тых, каго прынята лічыць бамондам, яна была адзінай, каго туды запрашалі).

Элеанора не зразумела маю эміграцыю, і нават напісала з гэтай нагоды артыкул, мая жонка ёй артыкулам жа і адказала, але гэта для мяне даўно ўжо ня мае значэньня.

Яна застанецца ў памяці яркай асобай, а ў гісторыі аўтарам фразы «закат над балотам» — што бліскуча ахарактарызавала і рэжым, і яго сьцяг, і яго аляпаватую эстэтыку.

Каментары6

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →