Андрэй Расінскі. Кадры11

«Жывы»

Расейскі фільм, які чапляе. Пасьлявайсковая мэтафізычная драма.

БТ, 22.25

posterЖывы (Живой)

Расея, 2006, каляровы, 98 хв.

Рэжысэр: Аляксандар Велядзінскі

Ролі выконваюць: Андрэй Чадаў, Аляксей Чадаў, Максім Лагашкін, Уладзімер Епіфанцаў, Вольга Арнтгольц, Вікторыя Сьмірнова, Аляксандра Робак, Кацярына Волкава

Жанр: Пасьлявайсковая мэтафізычная драма

Адзнака: 6 (з 10)

Кір вяртаецца дадому пасьля раненьня ў Чачэніі. Дома яго чакае матуля й дзяўчына, зь якой ён зьбіраўся ажаніцца. Але вайна не адпускае Кіра – ён забівае, зрываецца, п’е. І яму зьяўляюцца прывіды двух загіблых сяброў…

Адзін зь нешматлікіх расейскіх фільмаў, зьнятых за апошні час, які чапляе – сваёй праўдай і неглямурнасьцю. Вайсковая траўма, экзыстэнцыйны шок, пакута, агрэсія, здратаванае сумленьне…

Карціна Велядзінскага не зьбіраецца пець расейскія “патрыятычныя” дыфірамбы, як гэта робяць “9 рота” і містычна-імпэрскі “Начны дазор”.

Герой (Андрэй Чадаў) – чалавек, а не служка сыстэмы. Нямотны крык, боль, камэдыйныя сябры-прывіды…

Андрэй Чадаў грае на надрыве, крывёй і рэзкімі жэстамі, але ягоны брат Аляксей, які зьяўляецца ў фільме ў ролі сьвятара, “перайграе” галоўнага героя любоўю і супакоем.

Фільм няроўны: жэст, трапная фраза, эмоцыі, песьня – але гэта нібыта й не сабрана разам, у адзінае цэлае. Крык прагучаў, экран скалынуўся, розгалас ёсьць.

У любым выпадку для сёньняшняга расейскага кіно – гэта вельмі годная стужка.

Усе фільмы

Каментары1

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 200 тысяч подпісаў10

На Каляды пачынаецца завочны суд над комікам Славам Камісаранкам. Яму пагражае да пяці гадоў

Мінімальны заробак вырасце ў Беларусі з 1 студзеня

«Пачаліся гучныя выбухі, ажно шыбы трэсліся». У Бараўлянах згарэла аўто

Google адключае манетызацыю відэа і рэкламы для карыстальнікаў з Беларусі5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы7

Ціманоўская пра жыццё ў ЗША: Жудасная ежа і агідны сэрвіс69

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →