Грамадства11

Стала вядома, якія СМІ атрымаюць фінансаванне з бюджэту

У спіс на 2025 год уключылі 21 друкаванае выданне. Іх галоўнай мэтай вызначылі «рэалізацыю дзяржаўнага інфармацыйнага парадку дня».

Фота: pexels.com

Пералік зацверджаны Пастановай Савета Міністраў РБ ад 10 снежня 2024 года № 939, піша БАЖ.

Асноўнай мэтай гэтых выданняў, адзначае Мініфарм, з’яўляецца «рэалізацыя дзяржаўнага інфармацыйнага парадку дня: азнаямленне грамадскасці з актуальнымі пытаннямі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, функцыянавання сістэмы ідэалогіі, адукацыі, іншых сацыяльных галін краіны».

Вось якія СМІ будуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту:

  • «Алеся»,
  • «Беларускі гістарычны часопіс»,
  • «Бярозка»,
  • «Вместе!»,
  • «Вясёлка»,
  • «Журнал специального назначения»,
  • «Звязда»,
  • «Знамя юности»,
  • «Зорька»,
  • «Літаратура і мастацтва»,
  • «Маладосць»,
  • «Мастацтва»,
  • «Народная асвета»,
  • «Народная газета»,
  • «Нёман»,
  • «Полымя»,
  • «Родная прырода»,
  • «Рэспубліка»,
  • «СБ. Беларусь сегодня»,
  • «Сельская газета»,
  • «Спортивная панорама».

Каментары1

  • Кастусь
    12.12.2024
    Найбольшую цікавасць выклікае фінансаванне выдання «Журнал специального назначения». Гэты прапагандысцкі сметнік выдаецца СБшнай рэдакцыяй з 2006 для карнікаў Паўлічэнкі як узнагарода за разгон намётавага мястэчка пад час Плошчы-2006, а таксама і за былыя паслугі на карысць дыктатуры. Узгадваецца, што спадар Кныровіч заклікаў плаціць падаткі рэжыму, маўляў яны йдуць на сацыяльныя мэты. Сапраўды, йдуць на прэсу для эскадронаў смерці.

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі2

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае11

Ісламісты, адказныя за выбух у «Крокусе», назвалі свае наступныя цэлі2

У МЗС Польшчы адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра Пачобута5

Эстонца год утрымліваюць за кратамі ў Беларусі — яго абвінавачваюць у датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання»

«Я страшэнна злая». Маладая маці ў шоку ад інфраструктуры ў «Мінск-Свеце»10

Blue Origin Джэфа Безаса ўпершыню запусціла ракету на арбіту. У SpaceX з’явіўся сур'ёзны канкурэнт7

Міліцэйскага стукача судзяць за крадзеж і абразу Лукашэнкі1

Мільярдэры, замежныя госці і экс-прэзідэнты: хто будзе прысутнічаць на інаўгурацыі Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі2

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →