Дэтэктыўны трымценьнік пра паліцэйскія і гангстэрскія тайны.
БТ, 22.20
Сакрэты Лос-Анджэлеса ((L. A. Confidential)
ЗША, 1997, каляровы, 136 хв.
Рэжысэр: Кёрціс Гэнсан
Ролі выконваюць: Гай Пірс, Расэл Кроў, Кевін Спэйсі, Джэймз Кромвэл, Кім Бэйсінгерн, Дэні Дэ Віта, Дэвід Стрэтгэрн
Жанр: Дэтэктыўна-крытычны трымценьнік
Лос-Анджэлес, 50-ыя гады. Яшчэ няма расавых хваляваньняў, вулічнай злачыннасьці, сэксуальнае рэвалюцыі. Патрыярхальная Амэрыка, эканамічны росквіт. Але штодзённасьць гарадзкой паліцыі непрывабная.
Адзін паліцэйскі – здраднік, другі, хаця й ня выдае сваіх – сам плюе на законы, трэці – бярэ хабар з шахраем, а чацьвёрты, увогуле – кіруе гарадзкою злачыннасьцю.
Дэтэктыўна-крытычны трымценьнік, адметны годным акторскім складам. Кім Бэйсінгер атрымала «Оскара» за найлепшую другаплянную ролю.
Каментары