У дзень нараджэння Статкевіча ў турме крычалі «Жыве Беларусь!»
«Мікола ведае пра віншаванні, чуў салют».
«Мікола ведае пра віншаванні, чуў салют, прасіў дзякаваць усім, хто павіншаваў яго, нават, калі не ўсе віншаванні дайшлі», — паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жонка палітыка Марына Адамовіч.
«Дарэчы, калі быў салют, зняволеныя крычалі „Ура“, „Поздравляем!“ і „Жыве Беларусь!“ Мне пра тое казалі сведкі. Вельмі рада. І шчыра ўдзячная!» — напісала жанчына.
Мы запыталіся ў Марыны, якія навіны ёсць ад Мікалая Статкевіча?
«Ён атрымаў шмат віншаванняў: тэлеграм, паштовак, лістоў, хаця яўна не ўсе, што яму дасылаліся. Чуў салют і крыкі іншых зняволеных: „Віншуем!“, „Ура!“ Гэта сталася для мяне прыемнай нечаканасцю — пра яго дзень народзінаў ведалі ў турме», — адзначыла Марына. Таксама яна папрасіла перадаць словы ўдзячнасці ад Мікалая Статкевіча ўсім тым, хто павіншаваў яго, выказаў словы падтрымкі.
-
«Грабуць цялежкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы
-
«Кацёл масай 300 кг гатовы ўзарвацца». У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?
-
У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?
Каментары