Кіно55

Сяргей Лазніца хоча выйсці на чырвоную дарожку ў Канах пад песню Касі Камоцкай

24 мая на міжнародным кінафестывалі пакажуць фільм «У тумане» паводле аповесці Быкава.

Расійскі кінакрытык Андрэй Плахаў называе фільм «У тумане» “экзістэнцыяльнай драмай на партызанскім матэрыяле”.

Эмацыйнае напружанне, уласцівае творам Васіля Быкава, Сяргей Лазніца падкрэслівае адсутнасцю музыкі.
Але неспадзявана выяўляецца, што 24 мая стваральнікам стужкі няма пад што прайсці па чырвонай дывановай дарожцы Канскага кінафэсту!

Як даведалася Еўрарадыё, здымачная група папрасіла ў Касі Камоцкай дазвол на тое, каб выйсці да гледачоў пад песню “Мой паляўнічы” з “Народнага альбома”: “Рэч у тым, што ў іх у фільме ўвогуле няма музыкі, — распавядае Еўрарадыё Кася Камоцкая.

— Я ўчора размаўляла… Бо мяне таксама зацікавіла, пры чым тут я.
А ў іх вельмі класны гукарэжысёр, ён беларус. І я кажу: “Дык што, няма музыкі ў вас?” — “Няма, кажуць, у нас толькі птушыныя спевы”.

“У тумане” — фільм з беларускімі каранямі.

Рэжысёр стужкі Сяргей Лазніца нарадзіўся ў Баранавічах, выканаўца галоўнай ролі Уладзімір Свірскі — у Барысаве.
Што праўда, Лазніца атрымаў адукацыю ў Кіеве, а жыве ў Берліне, а Свірскі скончыў Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва і працуе ў Маскве… На думку кіназнаўцы Людмілы Саянковай, “беларускага”, акрамя постаці Васіля Быкава, у фільме няшмат.

“Беларусьфільм” толькі крыху ўдзельнічаў, прадставіўшы павільёны, — пагаджаецца кінакрытык Вячаслаў Ракіцкі. — Але, на маю думку,

фільм гэты найбольш беларускі. Бо ў аснове яго ляжыць беларуская проза і беларуская гісторыя.
І яна там будзе, я перакананы ў гэтым. Для Лазніцы было надзвычай важна экранізаваць Быкава. Ён гэтыя размовы вёў даўно і, наколькі я ведаю, у яго нават быў дазвол ад Васіля Уладзіміравіча”.

У расійскай прэсе Лазніцу называюць “рэжысёрам, які здымае на расейскай мове”. А “У тумане” успрымаюць ледзь не як супрацьлегласць яго папярэдняй працы, карціне “Шчасце маё”, у якой сучасная Расія трапіла пад знішчальную крытыку.

“А ў Расіі пачалі пісаць: “Фільм прадставіць Расію на Канскім кінафестывалі!”. Дык вось, ніякую Расію ён не прадставіць! Рэч у тым, што на Канскім фестывалі вельмі няшмат значыць, з якой краіны прыехаў фільм. Як і іншыя буйныя фэсты — гэта, найперш, фэсты рэжысёраў”, — працягвае Вячаслаў Ракіцкі.

Некалькі супрацоўнікаў “Беларусьфільма”, якія ўдзельнічаў ў вытворчасці “У тумане”, ужо займаюцца арганізацыяй беларускага павільёна ў Канах. На дзіва,

вялікай падзеі з удзелу ў сёлетнім Канскім кінафэсце на кінастудыі не робяць:
“Мы і летась удзельнічалі. І летась быў адкрыты беларускі павільён”, — адкаментаваў Еўрарадыё начальнік сцэнарна-маркетынгавай службы “Кінапраект” Анатоль Каралёў.

Але дырэктар “Беларусьфільма” Алег Сільвановіч у Каны ўсё ж пад’едзе — бліжэй да 24 мая, калі адбудзецца прэм’ера “У тумане”.

Каментары5

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка8

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане1

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі гродзенскага адваката з-за «недастатковай кваліфікацыі». Раней ён служыў у КДБ3

ЗША рассакрэцілі новыя дакументы па праграмах ЦРУ «па кантролі над розумам», якія ладзіліся падчас Халоднай вайны10

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай13

Закладчыкі хавалі наркотыкі ў шышках, каштанах і жалудах3

Іван Наскевіч выдаў кнігу пра Следчы камітэт — які ён раней узначальваў6

Беларусы сабралі неабходную суму грошай на калядныя падарункі дзецям палітвязняў2

У Вілейцы з'явіўся ліхтар, якому трэба ціснуць руку, а ў адказ ён здыме капялюш і запаліць святло

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка8

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →