“Навошта перажыло цябе каханьне маё…”
Дакумэнтальны фільм пра трагічны лёс Элема Клімава і Ларысы Шапіцькі, аўтараў “Ідзі і глядзі” й “Узыходжаньня”. Іх называлі самай прыгожай рэжысэрскай парай. Але Ларыса загінула ў аўтакатастрофе…
АНТ, 16.35
Навошта перажыло цябе каханьне маё… (Зачем пережила тебя любовь моя…)
Расея, 2007, каляровы, 52 хв.
Аўтарка сцэнару й рэжысэрка: Лілія Ўюгіна
Жанр: Дакумэнтальна біяграфічны фільм
Карціна пра трагічны лёс Элема Клімава і Ларысы Шапіцькі. Іх называлі самай прыгожай рэжысэрскай парай і почасту прымалі за брата й сястру, так яны былі падобныя. Але шчэ болей іх яднала шчырая зацікаўленасьць у творчасьці адзін аднаго. Элем дапамагаў Ларысе ў працы над першай карцінай і завяршаў апошні. Ларыса загінула ў аўтакатастрофе, калі ёй было 41 год. Элем Клімаў перажыў яе на чвэрць веку й болей ніколі не ажаніўся…
Ларыса Шапіцька зьняла ўсяго чатыры фільмы, але ейнае “Ўзыходжаньне”, пастаўленае паводле “Сотнікава” Васіля Быкава – вайшло ў скарбонку сусьветнага кінамастацтва. Элем Клімаў – аўтар шасьці стужак – і менавіта ягоны “Ідзі й глядзі” ўзгадваюць на Захадзе, як узор беларускага кіно.
Пра Элема Клімава й Ларысу Шапіцьку распавядаюць Глеб Панфілаў, Іна Чурыкава, Аляксей Пятрэнка, Аляксей Краўчанка, Уладзімер Гасьцюхін, Вячаслаў Зайцаў, Антон Клімаў.
Каментары