Небясьпечныя дэклямацыі
Іранічная драма «Чытальніца» давядзе эротыку да марксізму
Чытальніца (La Lectrice)
Францыя, 1988, каляровы, 97 хв.
Рэжысэр: Мішэль Дэвіль
Ролі выконваюць: Міў-Міў, Патрык Шэнэ, Крыстыян Рушэ, Сільві Лапорт, Мішэль Раскін, Брыджыт Каціён, Марыя Казарэс, П’ер Дзюкс
Жанр: Іранічная драма
Адзнака: 7,5 (з 10)
Галоўны прыз у Манрэалі, прыз "Сэзар" актору Патрыку Шэнэ.
Маладая жанчына Канстанс гартае раман “Чытальніца” – і атаясамлівае сябе з гераіняй Мары. Мары наймаецца чытальніцай да самых розных людзей, што прыводзіць да ўсялякіх прыгодаў.
Мары-Канстанс пекная, у яе прыемны голас – і яна выдатна дэклямуе.
Юны інвалід любіць слухаць Мапасана, удава генэрала – натхняецца Карлам Марксам (і асабліва ягонымі развагамі пра золата!), бізнэсовец аддае перавагу Маргарыт Дзюрас, а сябры мясцовага магістрату ўпадабаюць маркіза дэ Сада...
Іранічная гульня зь літаратурнымі тэкстамі, чытальніцкае какецтва, дасьціпныя намёкі – і вольныя вандроўкі ад аднаго слухача да другога.
Чытаньне – і кінапрагляд – як небясьпечна-нязмушаная вандроўка, якая завершыцца ...камуністычнай дэманстрацыяй, прызнаньнем у каханьні і непрыстойнымі позіркамі. Але – гэта тэрыторыя ўяўленьня, дзівоснае сьпляценьне фантазіі й рэальнасьці, ударныя сатырычныя кпіны – і лёгкасьць гульні, якую дае чыстае літаратура і чыстае кіно.
Каментары