ТВ у суботу: "Сувязь" братоў Ўачоўскіх і фільм пра Шчамялёва
“Рабаўніцтва па-француску” з Дэпард’ё, “Сувязь” братоў Ўачоўскіх і дакумэнтальны фільм Марухіна пра беларускага мастака Леаніда Шчамялёва
Лад, 14.45
Мастак Леанід Шчамялёў
Беларусь, 1998, каляровы, 23 хв.
Рэжысэр: Юры Марухін
Жанр: Дакумэнтальны фільм-партэт
Стужка пра беларускага мастака, зьнятая ў традыцыйнай для 90-ых гадоў манеры. Біяграфічныя зьвесткі пра дзяцінства, асноўныя творы, фрагмэнты гутарак. Юры Марухін больш вядомы, як апэратар (“Усходні калідор”, “Магіла льва”). У гэтай карціне ён таксама стаіць за камэрай.
БТ, 19.10
Рабаўніцтва па-француску (Crime Spree)
Канада – Вялікабрытанія, 2003, каляровы, 98 хв.
Рэжысэр: Брэд Мірман
Ролі выконваюць: Жэрар Дэпард’ё, Гарві Кейтэль, Джоні Холідэй, Шон Лоўрэнс, Рышар Барынжэ
Жанр: Крымінальная камэдыя сытуацый
Недарэкі-рабаўнікі, якія прыехалі з Францыі ў Чыкага, у незнаёмым горадзе заблукалі і замест міліянэра памылкова абчысьцілі хроснага бацьку чыкагскай мафіі. Да таго ж на хвасьце ў герояў, акрамя мафіі – ФБР. У скрадзенай машыне – дакумэнты, вельмі патрэбныя амэрыканскаму правасудзьдзю.
НТВ, 23.00
Сувязь (Bound)
ЗША, 1996, каляровы, 109 хв.
Рэжысэр: Лэры Ўачоўскі, Энді Ўачоўскі
Ролі выконваюць: Джэеніфэр Цілі, Джына Гершан, Бэры Кайвэл, Джон Раян, Джо Панталіяна
Жанр: Дэтэктыўны трымценьнік
Адзін з мафіёзьнікаў прысабечыў сабе 2 міліёны даляраў. Яго выкралі, катавалі, забілі… Палюбоўніца аднаго з крымінальнікаў (Джэніфэр Цілі) пра гэта даведалася. А па суседзтве жыла сэксапільная Коркі (Джына Гершан), якая толькі што выйшла з турмы. Зачараваная суседкаю гераіня забрала грошыкі і разам зь сяброўкаю-палюбоўніцай кінулася на ўцёкі. Але ўсё пайшло ня так, як задумвалася…
Дэбют Ўачоўскіх, дзе ўжо закладалася андрагінная стылістыка “Матрыцы”.
Каментары