Катрын Дэнёў спакусіла Рупэрта Эвэрэта
Змоўнікі мадам Дэ Мэртэй і Вальмон разбэшчваюць маладых людзей і маніпулююць іхнімі жаданьнямі. Але небясьпечна граць з каханьнем... Новая экранізацыя Шадэрло дэ Лакло.
"Небясьпечныя сувязі" (Les Liaisons dangereuses)
Канада - Францыя - Вялікабрытанія, 2003, каляровы, 182 хв. (мінісэрыял)
Рэжысэр: Жазэ Даян
Ролі выконваюць: Катрын Дэнёў, Рупэрт Эвэрэт, Настася Кінскі, Лілі Сабэскі, Даніэль Дар'е, Анджэй Жулаўскі
Жанр: Драма паводле раману Шадэрло Дэ Лакло
Адзнака: 5 (з 10)
Змоўнікі мадам Дэ Мэртэй і Вальмон разбэшчваюць маладых людзей і маніпулююць іхнімі жаданьнямі. Але небясьпечна граць з каханьнем...
Кніга Шадэрло Дэ Лакло, напісаная ў эпоху фрывольнага ракако, хутка станецца сама экранізаванай. Сярод пастановак вылучаюцца клясычныя творы Ражэ Вадзіма, Мілаша Формана і Стывэна Фрырза. Гэная экранізацыя - мінісэрыял, дзеяньне ў якім перанесенае ў 60-ыя гады ХХ стагодзьдзя, а ў якасьці актораў выступілі Катрын Дэнёў і Рупэрт Эвэрэт.
Цікава, што ў адной з роляў - Анджэй Жулаўскі, знаны рэжысэр фільмаў пра шалёныя жарсьці.
Фота dvdtimes.co.uk
Каментары