Расейская камэдыя й тайскі баявік — вечаровае тэлемэню панядзелка.
НТВ, 20.40
“Капейка” (Копейка)
Расея, 2002, каляровы, 115 хв.
Рэжысэр: Іван Дыхавічны
Ролі выконваюць: Алена Бабенка, Вольга Дыхавічная, Алег Кавалаў, Андрэй Краско
Жанр: Камэдыя
Прыгоды “Жыгулёў” першай мадэлі. Папулярны ў савецкія часы аўтамабіль, якому нават паставілі помнік, вандруе ад сябра Палітбюра да прастытуткі, ад пэнсіянэра да фізыка-дысыдэнта...
Аўтамабіль становіцца домам і караблём, ложкам і дамавінай.
Рэжысэр Іван Дыхавічны вядомы трагікамэдыяй “Воблака-рай” і трагіфарсам “Прорва”, а сцэнар склаў скандальны расейскі пісьменьнік Уладзімер Сарокін.
“Лад”, 22.55
“Онг-Бак” (Ong-bak)
Тайлянд, 2003, каляровы, 105 хв.
Рэжысэр: Прач’я Пінкаю
Ролі выконваюць: Паном Ерум, Печтаі Вонгкамлаа, Пунварэ Ёдкамол
Жанр: Усходні баявік-прыгоды
У тайскай вёсцы крадуць сьвятую статую Буды, якую называюць Онг-Бак. Каб яе вярнуць, неабходны герой зь неверагоднымі фізычнымі здольнасьцямі і кемлівым розумам. Такі герой знаходзіцца. Цінг пераняў баявое майстэрства ад пашаноўнага манаха...
Тайскі ўсходні баявік выклікаў прыязнасьць у гледачоў і заслужыў прызы фэстаў у Сітжэсе і Дзювіле.
Каментары