Каханьне на плошчы
Яна павінна абраць: загад бацькі, ці каханьне да любага чалавека... Мэлядрама Агнэшкі Холанд
АНТ, 00.15
“Плошча Вашынгтону” (Washington Square)
ЗША, 1997, каляровы, 111 хв.
Рэжысэр: Агнэшка Холанд
Ролі выконваюць: Джэніфэр Джэйсан Лі, Бэн Чаплін, Альбэрт Фіні, Мэгі Сьміт, Пітэр Мэлоўні
Жанр: Мэлядрама
Пасьля сьмерці жонкі, заможны лекар адзін выхоўвае дачку Кэтрын. Калі Кэтрын закахалася ў прыгожага, але беднага Морыса, бацька быў незадаволены. Ён лічыў, што абраньнік дачкі – махляр, які толькі марыць пра грошы. Кэтрын на паўгады была вывезеная ў Эўропу, а калі гераіня вярнулася, то знайшла зусім іншага Морыса...
Польская рэжысэрка Агнэшка Холанд – адна з пасьпяховых сёньняшніх кінатворцаў. Выхавальніца Мілаша Формана, аўтарка скандальнай “Эўропы, Эўропы”, Холанд знаходзіцца на росквіце сваёй кар’еры.
Каментары