Калі нас ня будзе – паводле Рышара
Стары буржуа вырашае дажыць апошнія дні ў спракаветным палацы. Каб не занудзіцца, герой запрашае ў госьці тэатральную трупу. Акторы мусяць разыгрываць пацешныя сцэнкі па грэцкіх мітах (адзін з найгалоўнейшых пэрсанажаў – Дыяніс). Але скамарохі ўносяць свае карэктывы ў плянаваны спэктакль. Герой разумее, што прывеціў шальны цырк - і памерці спакойна яму не дадуць...
Фільм паставіў францускі рэжысэр Дам'ен Адуль (ляўрэат Вэнэцыянскіх кінапрэмій). Але галоўная прынада карціны – П'ер Рышар. Славэтны комік ("Цацка", "Укол парасонам") цяпер грае сыход і старасьць. Ягонае майстэрства пранізьлівага трагікамізму вартае вечаровай увагі.
"Калі нас ня будзе" (En Attendant Le Deluge)
Францыя, 2004, каляровы, 81 хв.
Рэжысэр: Дам'ен Адуль
Ролі выконваюць: П'ер Рышар, Ганна Муглалі, Дам'ен Адуль, Валеры Бэрт.
Жанр: Трагікамэдыя
Каментары