Свет66

Генсак НАТА: Лінія фронту рухаецца ў няправільным кірунку

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, выступаючы на форуме ў Давосе, заявіў пра неабходнасць узмацніць падтрымку Украіны, дадаўшы, што вельмі важна, каб Расія не перамагла падчас свайго ўварвання, піша «Голас Амерыкі».

Марк Рутэ ў Давосе. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

«Мы сапраўды павінны ўзмацніць, а не скарачаць нашу падтрымку Украіны», — заявіў Марк Рутэ на мерапрыемстве, прысвечаным тэме Украіны на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

Ён дадаў, што «лінія фронту рухаецца ў няправільным кірунку».

Рутэ таксама заявіў, што членам НАТА давядзецца выдаткаваць на абарону больш за 2% ад сваіх ВУП, адзначыўшы, што неабходнасць павялічыць свае выдаткі на абарону паставіла абаронны альянс у «крызісны рэжым».

«Мы знаходзімся ў крызісным рэжыме, — сказаў Рутэ. — Што тычыцца прамысловай вытворчасці, то мы сапраўды ў кепскім становішчы».

Яшчэ ў сваёй праграмнай прамове ў снежні 2024 года Рутэ падкрэсліваў неабходнасць вялікіх вайсковых выдаткаў, калі краіны НАТА, асабліва дзяржавы Еўропы, хочуць прадухіліць вайну, а не плаціць за яе наступствы.

Яго цяпер падтрымаў прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандр дэ Кро.

«Наш аналіз паказвае, што расійская эканоміка можа вытрымаць вайну яшчэ год», — завіў дэ Кро на форуме ў Давосе. Ён дадаў, што вельмі важна, каб 16-ы пакет санкцый супраць Расіі ўключаў захады ў сферах паставак газу, энергіі і ўгнаенняў.

Саюзнікі па НАТА павінны плаціць сваю «справядлівую долю» на абарону, перш чым разглядаць пытанне аб пашырэнні альянсу, заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Рычард Грэнел.

«Вы не можаце прасіць амерыканскі народ пашырыць «парасон» НАТА, калі цяперашнія члены не плацяць сваю справядлівую долю», — заявіў Грэнел праз відэасувязь у адказ на заклік генеральнага сакратара НАТА аб неабходнасці павелічэння абаронных выдаткаў.

Каментары6

  • Невероятная
    23.01.2025
    Озабоченность. Брюссельский печатный станок дал течь. Прыстроеныя дачушки в шоке.
  • Барадзед
    23.01.2025
    Хорошо, но поздно. Паритет с РФ в вооружениях нам всем не повредит. Дайце нам зброю!
  • Барадзед
    23.01.2025
    Іканамізд, в ЕС дефицит?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць