Грамадства66

Рыжанкоў сустрэўся з новым кіраўніцтвам Сірыі

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з кіраўніком новай сірыйскай адміністрацыі Ахмедам аш-Шараі і начальнікам Генеральнай разведкі Анасам Хатабам.

Фота: агенцтва САНА

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя многія пытанні ўзаемнай зацікаўленасці, уключаючы ўзмацненне двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, палітыкі і эканомікі.

Акрамя таго, была закранутая тэма рэгіянальных і міжнародных падзей і іх уплыў на сітуацыю ў рэгіёне, паведамляе агенцтва САНА.

Перамовы Рыжанкова і Ахмеда аш-Шараа доўжыліся амаль 2 гадзіны, піша тэлеграм-канал 

Па даручэнні Лукашэнкі М. Рыжанкоў уручыў сірыйскаму лідару сімвалічныя сертыфікаты на 50 аўтобусаў МАЗ, якія перадаюцца ў дар сірыйскаму народу ад Лукашэнкі і народа Беларусі. На працягу бліжэйшых трох месяцаў яны будуць выраблены і адпраўлены ў Сірыю.

Рыжанкоў таксама пацвердзіў, што Мінск гатовы працягваць гуманітарныя праграмы для аздараўлення сірыйскіх дзяцей.

Каментары6

  • Алькаида, защеканка без образования в Литве
    23.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Расчараванне
    23.01.2025
    Так добра пачыналася, але новыя ўлады пачалі забруджваць рэпутацыю ўсталёўваннем сувязаў з хунтамі. Значыць будзе новы Асад і працяг трэшаніны.
  • Бый тэрарыст, стаў паважаны партнер
    23.01.2025
    Ох, уяўляю якія песні яны запяюць калі сітпаты адыйдзе

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць