На месцы згарэлага гандлёвага цэнтра ў Віцебску могуць зноў пабудаваць кінатэатр
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін правёў сустрэчу з працоўным калектывам Віцебскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Падчас размовы ён закрануў і пытанне будучыні будынка ГЦ «Беларусь», які сур'ёзна пацярпеў ад пажару 13 снежня 2024 года.

Па словах Субоціна, на гэтым месцы неабходна стварыць нешта прыгожае і функцыянальнае, магчыма, нават аднавіць кінатэатр, які раней знаходзіўся ў гэтым будынку.
«Цэнтр горада хацелася б зрабіць прыстойным. Як старшыня аблвыканкама, я прыкладу ўсе намаганні, каб гэта было месца, максімальна карыснае для ўсіх», — заявіў Субоцін.
Будынак ГЦ «Беларусь» быў пабудаваны ў 1972 годзе як шырокафарматны кінатэатр, але ў 2006 годзе яго пераабсталявалі пад гандлёвы цэнтр. Падчас снежаньскага пажару будынак сур'ёзна пацярпеў, асабліва перакрыцці. Цяпер разглядаецца пытанне аб яго зносе і будаўніцтве новага аб'екта, больш адпаведнага цэнтральнай частцы горада. Канчатковае рашэнне адносна лёсу будынка пакуль не прынята.
У выніку моцнага пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску 13 снежня пацярпелі 20 чалавек.
Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску
Шмат драўляных канструкцый. Чаму ўскладнялася тушэнне пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску
Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ
ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе быў моцны пажар, падумваюць знесці
З бальніцы выпісалі апошнюю пацярпелую ад пажару ў віцебскім ГЦ. Ёй давялося нанова вучыцца дыхаць
Сярод затрыманых па справе пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры, верагодна, ягоны ўладальнік
Каментары