Свет55

«Чаша перапоўнена». Кандыдат у канцлеры Германіі прапанаваў жорсткі план па барацьбе з нелегальнай міграцыяй

Кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Фрыдрых Мерц выступіў з заявай аб неабходнасці ўвядзення фактычнай забароны на ўезд нелегальных мігрантаў у Германію.

Фрыдрых Мерц. Фота: Kay Nietfeld / Getty Images

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай нападзенню ў Ашаафенбургу, ён падкрэсліў, што падобныя меры стануць яго прыярытэтам з першага дня магчымага знаходжання на пасадзе канцлера, піша Bild.

«Чаша перапоўнена. Мы стаім перад гарой аскепкаў», — заявіў Мерц, падкрэсліўшы, што ён не збіраецца мірыцца з «абсалютна некіруемай жорсткасцю» ў Германіі.

На яго думку, галоўны крок у барацьбе з мігранцкай злачыннасцю — гэта ўзмацненне пагранічнага кантролю і неадкладны адмоўны адказ на ўезд нелегалам. Па яго словах, гэта павінна датычыцца нават тых, хто мае права на абарону.

Мерц дадаў, што Германія павінна «скарыстацца сваім правам на прыярытэт нацыянальнага заканадаўства», каб забяспечыць бяспеку сваіх межаў.

Кандыдат у канцлеры таксама заявіў, што яго ініцыятыва не залежыць ад таго, з якой партыяй ХДС будзе знаходзіцца ў кааліцыі. Ён настойвае, што абарона нацыянальных інтарэсаў і бяспека грамадзян павінны стаяць вышэй за палітычныя кампрамісы.

Гэтая заява прагучала на фоне нападу ў Ашафенбургу, дзе на днях бежанец з Афганістана забіў мужчыну і двухгадовае дзіця. Мерц назваў цяперашнюю сітуацыю вынікам правалаў міграцыйнай палітыкі і падкрэсліў, што мае намер кардынальна змяніць падыход да гэтага пытання.

Каментары5

  • Барадзед
    23.01.2025
    Ну, что тут сделаешь, можно было бы гильотинировать этого афганца.
  • Ахвяра каланіялізму
    23.01.2025
    Германія павінна панесці адказнасць за бесяалавечны брытанскі каланіялізм
  • Andrew
    23.01.2025
    ага, Да, именно жестко и надо! В Берлине и Вене стало очень опасно вечером выходить из отеля. Сами администраторы отелей предупреждает. И все из-за засилья «беженцев»

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць