Індыйскі гросмайстар Гукеш Дамараджу абыграў кітайца Дзін Ліжэня ў матчы за шахматную карону. Агульны лік матча — 7,5: 6,5 на карысць індыйца.
12 снежня Дамараджу выйграў 14-ю партыю матчу, які праходзіў у Сінгапуры. 18-гадовы гросмайстар перамог чорнымі фігурамі на 58-м ходзе.
Дамараджу стаў 18-м чэмпіёнам свету па шахматах і самым маладым чэмпіёнам у гісторыі.
Ранейшы чэмпіён свету Дзін Ліжэнь не здолеў гэтым разам абараніць свой тытул. У 2023 годзе ён абыграў у матчы за шахматную карону расіяніна Яна Няпомняшчага.
Шахматыстка ў Дагестане спрабавала атруціць суперніцу на чэмпіянаце
Кампанія Ілана Маска паказала, як першы чалавек з ужыўленым чыпам Neuralink гуляе ў шахматы сілай думкі
«Я беларускую мову абсалютна не ведаю, нават не імкнуся яе вучыць». Раней беларуская, а цяпер расійская шахматыстка ўспомніла пра былую радзіму
Чаму польскі шахматыст не паціснуў руку толькі аднаму расійскаму суперніку? Бо той ездзіць на вайну і трэніруе адэпта Пуціна
Каментары
Хаця гулялі абодва так сабе