Свет11

Паблізу італьянскага вострава затанула судна з мігрантамі, выратавалася толькі 11-гадовая дзяўчынка

У моры каля берагоў італьянскага вострава Лампедуза выратавалі 11-гадовую дзяўчынку з судна, якое пацярпела катастрофу, піша The Guardian. Малой дапамаглі выжыць ратавальная камізэлька і некалькі камер ад аўтамабільных пакрышак.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Italian Coast Guard via AP

Па словах выратаванай, яна правяла ў вадзе без ежы і прэснай вады тры дні, пасля таго як судна, на якім яна плыла разам з яшчэ 44 пасажырамі, не перанесла шторм.

Вядома, што дзяўчынка са Сьера-Леонэ. У лодцы, якая адправілася з туніскага горада Сфакс, яна плыла з іншымі мігрантамі. Пасля крушэння побач з выратаванай было яшчэ двое тых, хто выжыў, але затым іх панесла мора.

Юную мігрантку выявілі выпадкова: каманда выратавальнага судна Trotamar III пачула яе крыкі ў цемры. Калі дзяўчынку выратавалі, паспрабавалі знайсці яшчэ каго-небудзь з пасажыраў. Але пасля шторму з 2,5-метровымі хвалямі і хуткасцю ветру больш за 23 вузлоў, які доўжыўся некалькі дзён, гэта не прынесла выніку.

Адзначаецца, што міграцыйны водны маршрут паміж Паўночнай Афрыкай, Італіяй і Мальтай — адзін з найбольш небяспечных у свеце. За дзесяць гадоў на ім прапалі без вестак або загінулі больш за 24,3 тысячы чалавек.

Каментары1

  • .
    12.12.2024
    Хвалі 25 метраў гэта моцны ўраган, максімальныя 12 балаў па шкале Бафорта, або моцнае цунамі пры выхадзе на бераг.
    У першакрыніцы 2.5 метраў.
    І гэта не шторм (9 балаў). Па апісанню было 6 балаў.
    Не хачу казаць, што гэта не страшна. Страшна. Проста і перабольшваць не трэба.

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС26

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка2

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля31

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →