Каментары да артыкула

Лукашэнка і пакістанскаму прэм'еру падарыў два трактары

  • Kub
    27.11.2024
    ...на мех бульбы мазгоў ужо не хпапе...
  • Жвір
    27.11.2024
    У Пакістане памятаюць трактары "Беларусь" яшчэ з савецкага часу. У час майго апошняга наведваньня краіны, адзін немалады пакістанец, даведаўшыся, што я беларус, спытаў у мяне, куды падзеліся трактары "Беларусь", чаму іх не прадаюць у Пакістане. У сваю чаргу, я пацікавіўся адкуль ён ведае пра такія трактары. Той адказаў, што ён некалі служыў у войску і быў там аператарам(!)) трактара "Беларусь", цягаў тым трактарам пушку ! :)
    У яго засталіся вельмі добрыя ўспаміны пра трактар "Беларусь". Казаў, што вельмі надзейная й безадказная тэхніка...
  • Ёсік
    27.11.2024
    Жвір, мо ўсё так, але навошта кааперыравацца і вырабляць трактары мінулага стагодьдзя, калі лепш з Еўропай ды ЗША, дзе тэхналогіі.
  • Жвір
    27.11.2024
    Ёсік, я так мяркую, што ў галіне трактарабудаваньня няма вялікай розьніцы ў тэхналёгіях і якасьці вырабляемай тэхнікі, што ў якога Ламбарджыні, што ў беларускага адпаведніка. Гэта ж не касьмічная якая тэхніка.
    Мяркую, што Пакістану занадта прасунутая, напічканая электронікай трактарная тэхніка й не цікавая, там больш ацэняць простасьць і надзейнасьць. Бо гэта й таньней у вытворчасьці й эксплюатацыі, і не патрабуе ад "аператара" вышэйшай адукацыі. І, што немалаважна, дазваляе на роўных, а не знізу ўверх, стасавацца з партнёрамі.
  • Сум
    27.11.2024
    Цікава, чаму два малых?
    Мог жа 1221 падарыць.
    Можа донар?
  • 27.11.2024
    Спадзяюся адзін з іх быў той , на якім наш па-над 300 км / гадз лётаў па мінскай колавай )
  •