Грамадства3838

Пампеа сустрэўся з Бяляцкім, Гулаком, Анісім і Драздоўскім

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа 1 лютага сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі падчас свайго візіту ў Мінск.

На сустрэчы прысутнічалі Сяргей Драздоўскі з Офісу па правах людзей з інваліднасцю, Алена Анісім з Таварыства беларускай мовы, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак, піша spring96.org.

Беларускія праваабаронцы паднялі найбольш важныя і злабадзённыя пытанні па правах чалавека ў Беларусі. У прыватнасці, Сяргей Драздоўскі распавёў пра праблемы, звязаныя з выкананнем сацыяльна-эканамічных правоў, з адсутнасцю антыдыскрымінацыйнага заканадаўства і парушэннем правоў прафсаюзаў. Алена Анісім звязала магчымасць існавання і актыўнай працы грамадскай супольнасці з пытаннем незалежнасці Беларусі, адзначыла важнасць у гэтай сітуацыі беларускай мовы і культуры, распавяла пра нядаўнія дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасці.

Алесь Бяляцкі паведаміў пра стабільна кепскую сітуацыю з грамадска-палітычнымі правамі. Адзначыў, што парушаюцца правы на свабоду сходаў і мітынгаў, у якасці прыкладу прывёў апошнія мірныя дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасці краіны, за ўдзел у якіх улады пакаралі дзясяткі ўдзельнікаў. Па ацэнцы праваабаронцы, улады не гатовыя супрацоўнічаць з грамадзянскай супольнасцю нават па такіх жыццёва важных пытаннях для Беларусі, як незалежнасць.

Алесь Бяляцкі адзначыў, што парушаюцца правы палітычных актывістаў, незалежных блогераў і актывістаў:

«На жаль, у краіне адсутнічаюць свабодныя выбары. Улада прыватызаваная, няма незалежнай судовай сістэмы, а заканадаўчая ўлада не адпавядае рэальным настроям у грамадстве. Мільёны беларусаў падтрымліваюць дэмакратычныя змены ў краіне. Але рэпрэсіямі ўлады ствараюць высокі ўзровень страху».

Праваабаронца звярнуў увагу і на тое, што пытанне незалежнасці Беларусі моцна звязана з комплекснымі зменамі па дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў краіне, і выказаў спадзяванне, што ЗША будзе спрыяць станоўчым зменам ва ўсім усходне-еўрапейскім рэгіёне, у прыватнасці ў такіх краінах, як Украіна, Малдова, Беларусь.

Алег Гулак у сваім выступе адзначыў важнасць амерыканска-беларускага дыялогу па правах чалавека і выказаўся за больш актыўнае прыцягненне грамадзянскай супольнасці ва ўсе перамоўныя працэсы паміж ЗША і Беларуссю.

Майкл Пампеа пракаментаваў выступы беларускіх праваабаронцаў, сказаў, што ёсць агульнае разуменне праблемаў, што ён падымаў найбольш важныя пытанні па правах чалавека ў Беларусі на сустрэчы з прэзідэнтам А. Лукашэнкам і міністрам замежных спраў У. Макеем. Ён таксама падкрэсліў, што пазіцыя ЗША па падтрымцы дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі застаецца нязменнай.

Сустрэча з'явілася выразным сігналам урада ЗША ў падтрымку грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных актывістаў у Беларусі.

Каментары38

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!15

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →