Блогер адрэагаваў у сацсетках на свой завочны прысуд у 12 гадоў.
Андрэй Павук выклаў фота з камеры.
«12 лет — где не пускают в интернет», — падпісаў блогер здымак.
Фота зроблена ў Вільні ў музеі, які знаходзіцца ў будынку былога КДБ. На акно Павук павесіў афіцыйны сцяг.
Учора ў Брэсце суд завочна прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тыс. базавых велічынь (200 тыс. рублёў).
Яго прызналі вінаватым па некалькіх крымінальных артыкулах — ад кіраўніцтва «экстрэмісцкім фармаваннем» (такім улады палічылі ютуб-канал «Рудабельская паказуха») да абразы Лукашэнкі.
Асудзілі таксама блогерку Вольгу Павук, оперную спявачку Маргарыту Ляўчук і яе прадзюсара Алеся Чахоўскага, музыку Уладзіслава Наважылава і Іллю Салянкова.
Каментары