Спорт11

US Open у разгар чэмпіянату прыбраў беларускі сцяг са старонкі Арыны Сабаленкі

Нягледзячы на забарону дзяржаўнай сімволікі Беларусі і Расіі на турнірах Вялікага шлема, ва ўнутранай сістэме чэмпіянату US Open зноў з'явіліся сцягі двух краін. На гэта звярнуў увагу таблоід Bild.

Фота: AP

Кіраўніцтва US Open прыбрала сцягі Расіі і Беларусі пасля скаргі журналіста Bild, які заўважыў іх ва ўнутранай сістэме Асацыяцыі тэніса ЗША (USTA).

На гэтым тыдні ў Нью-Ёрку стартаваў чарговы адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе US Open — адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема. Пасля 24 лютага 2022 года там адмовіліся ад дзяржаўнай сімволікі Расіі і Беларусі. Але цяпер беларускі сцяг зноў з'явіўся на старонцы Арыны Сабаленкі, а расійскі трыкалор — на старонках Данііла Мядзведзева і Андрэя Рублёва. Сцягі таксама сталі даступны ў сістэме ў пошуку па словах «Расія» або «Беларусь».

На гэта звярнуў увагу адзін з карэспандэнтаў нямецкага таблоіда Bild, які потым звярнуўся з запытам у USTA. Асацыяцыя неадкладна выдаліла дзяржсімволіку Беларусі і Расіі з унутранай сістэмы і патлумачыла казус «памылкай супрацоўніка, які загрузіў у сістэму састарэлы файл».

Усяго ў адзіночным разрадзе цяперашняга турніру US Open гуляюць тры беларусы і 17 расіян.

Каментары1

  • Андрусь
    30.08.2024
    Хіба сцяг лукашызму - беларускі? Навошта праводзіць гэткія крывыя каштоўнасці?
    Беларускі - гэта бел-чырвона-белы сцяг, пад якім беларусы 100 гадоў ішлі да сваёй краіны. А чырвона-зялёны - антыбеларускі, пад якім беларусаў катуюць і пад якім краіну Беларусь зноў цягнуць у расію.
    Заўжды трыгерыць, калі медыі, магчыма, самі таго не разумеючы, прасоўваюць ябацькаўскія наратывы праз выразы "беларускія сілавікі", "беларускі сцяг", "беларускія ўлады" і г.д., датычна ўсяго антыбеларускага. Ну можна ж хаця б пісаць "улады Беларусі", "сцяг дзяржапарату Беларусі".

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →