Эканоміка66

Нарэшце ажывае? Што адбываецца ў беларускай айцішцы пасля працяглага скарачэння

На піку ў 2021 годзе ў беларускай ІТ-сферы працавалі 108 тысяч спецыялістаў. Па выніках 2023 года такіх заставалася каля 88 тысяч, але тэндэнцыя на скарачэнне работнікаў спынілася. Пры гэтым айцішка пераарыентуецца на расійскі рынак.

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

Беларуская айцішка намацала дно

Галіна «інфармацыя і сувязь» губляла пазіцыі на працягу ўсяго мінулага года і з драйвера беларускай эканомікі ператварылася ў галіну, якая тармозіць рост ВУП.

На піку на долю ІТ-сектара прыпадала 8% беларускага ВУП. Па стане на першае паўгоддзе 2024 года яго доля складае каля 5%.

У 2022 годзе ўнёсак у ВУП ад ІТ склаў мінус 0,9%, у 2023 годзе — мінус 0,3%.

Толькі ў сярэдзіне 2024 года ІТ атрымалася выйсці ў «нуль». Паводле апошніх звестак, унёсак у ВУП ад сектара «інфармацыя і сувязь» павялічыўся на 0,2%.

Выхад ІТ у плюс эксперт BEROC Настасся Лузгіна тлумачыць тым, што галіна не можа падаць пастаянна, таму працяглы перыяд скарачэння змяніўся ростам.

«За апошнія некалькі гадоў адбылося сцісканне галіны. Цяпер мы назіраем аднаўленне на фоне нізкай базы. То-бок, гэта не развіццё, а некаторае паляпшэнне паказчыкаў у параўнанні з дном папярэдняга перыяду», — тлумачыць эксперт.

Рынак адаптаваўся

На думку эканаміста, завяршэнне падзення і прыход да аднаўленчага росту абумоўлены ў першую чаргу тым, што эканомікі Беларусі і Расіі ў цэлым адчуваюць сябе даволі нядрэнна.

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

«Акрамя таго, у ІТ-кампаній засталася частка кліентаў за межамі Беларусі і Расіі, з якімі яны працягваюць працаваць. Таму, хутчэй за ўсё, у бліжэйшы перыяд рост захаваецца, але ён ужо не будзе такім актыўным, як гэта было пры развіцці галіны».

Эксперт адзначае, што ўнутры Беларусі і Расіі таксама ёсць попыт на ІТ-прадукты. У тым ліку дзякуючы таму, што з Расіі пайшлі многія замежныя кампаніі, ад чаго ўзрасла патрэба ў стварэнні ўласнага прадукту.

«Плюс трэба ўлічваць, што за гэтыя некалькі гадоў адбылася адаптацыя рынку да новых умоў. Кампаніі, якія хацелі сысці з Беларусі ці як мінімум скараціць сваю прысутнасць, ужо зрабілі гэта. Тыя, што засталіся, здолелі наладзіць працу ў новых умовах».

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

Пайшлі ў плюс па колькасці занятых

Што тычыцца прыросту, то ён пакуль вельмі сціплы не толькі адносна ўнёску ў рост ВУП, але і адносна колькасці занятых.

Так, напрыклад, у маі 2024 года колькасць прынятых на працу ў гэтай сферы перавысіла колькасць звольненых усяго на 148 чалавек — 1182 супраць 1034.

Але на фоне паказчыкаў папярэдніх двух гадоў такія лічбы прыросту выглядаюць пазітыўна. Напрыклад, у маі 2023 года колькасць звольненых з галіны амаль удвая перавышала колькасць працаўладкаваных: 1513 і 797 адпаведна.

У маі 2022 года сітуацыя выглядала яшчэ горш. Звольненых было 3849, а прынята новых — усяго 987.

Цяпер у Мінску, напрыклад, у топ-5 вакансій уваходзіць прафесія праграміста і распрацоўшчыка.

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

Пераарыентацыя на расійскі рынак

Росту беларускага ІТ-сектара таксама спрыяе прыход расійскага капіталу.

«Той жа «Тинькофф» пашырае офісы ў Беларусі. У дадатак да гэтага трэба разумець, што ў Расіі з-за вайны цяпер адчуваецца недахоп працоўных рэсурсаў, у прыватнасці, у ІТ, а попыт на ІТ прадукцыю вялікі, бо Расіі даводзіцца распрацоўваць уласны софт наўзамен замежнага.

Для гэтага расіяне выкарыстоўваюць добрыя стасункі з Беларуссю, тым больш, што ІТ-сектар у Беларусі застаецца даволі добра развітай галіной».

Тым не менш Лузгіна лічыць, што нават нягледзячы на пералічаныя фактары, рост будзе сціплым. Да пагаршэння ўмоў працы ІТ-сектара ў Беларусі ў апошнія гады дадаецца абмежаванне попыту на сусветным узроўні.

Каментары6

  • Разарваныя пердакі лукаботаў
    22.08.2024
    Ганьба, не скулі, лепш займіся справай, лукабот. Вырастай з рабскіх штанішак, дзе за цябе ўсё хтосьці павінен нешта рабіць. Санкцыі працуюць, частка палітвязняў ужо на свабодзе
  • Тролі, абнавіце метадычку
    22.08.2024
    Ганьба, дык абрынецца, яшчэ не вечар.
  • Ну что, сынку, помогли тебе твои ляхи?
    22.08.2024
    Можете обосновать, почему она должна "обрынуцца"?
    Уже давно экономика адоптировалась к новым реалиям и стала расти, а у "невероятных" все "абрынаецца". Хотя чего от вас ожидать, если у вас режим уже давно "рухнул"

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?5

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, навошта выдае ў Канадзе родную літаратуру па-англійску

Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»3

Былая аўстрыйская міністарка, што танчыла з Пуціным, пераехала ў новы дом пад Разанню з катамі, курамі і качкамі1

Шведская зорка хіп-хопа з мінскага пад'езда. Хто такі Yung Lean3

33 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі7

Іранскія хакеры пераслалі крадзеную інфармацыю са штаба Трампа ў штаб Байдэна — ФБР4

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША1

Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ8

Выбух гіганцкага склада боепрыпасаў у Цвярской вобласці: што вядома на гэты момант6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?5

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Галоўнае
Усе навіны →