Свет66

Сікорскі: Беларусь ведае, што трэба зрабіць, каб адносіны палепшалі

Беларускія ўлады могуць не пакінуць польскаму боку іншай магчымасці і ён пойдзе на закрыццё мяжы. Пра гэта ў эфіры RMF24 заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Па ягоных словах, Мінск ведае, што трэба зрабіць для паляпшэння адносін з Варшавай, а Кітай выказаў занепакоенасць з сітуацыяй на мяжы, піша reformby.org.

«Адносіны з Беларуссю дрэнныя па віне Беларусі. Гэта ў Беларусі бяспрыкладная колькасць палітычных зняволеных, у тым ліку Анджэй Пачобут. Гэта Беларусь, нагадаю, пасадзіла еўрапейскі самалёт у Мінску, каб арыштаваць дысідэнта, за што атрымала еўрапейскія санкцыі, і ў выніку выйшла з пагаднення аб рэадмісіі.

Цяпер колькасць нелегальных спробаў парушэння польскай, саюзнай мяжы крыху знізілася, але бачым, што рэжым расейскі, беларускі выкарыстоўвае, уключае і выключае наплыў нелегальных мігрантаў у адпаведнасці з нейкімі палітычнымі інструкцыямі. Так сябе не паводзіць добры сусед. Беларусь павінна нешта зрабіць, каб адносіны палепшыць», — сказаў ён. 

Міністр адзначыў, што паводле яго інфармацыі кітайскі бок выказаў беларускаму боку занепакоенасць сітуацый на мяжы з Польшчай і ў частцы руху тавараў і ў частцы руху фізічных асоб. Раней прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў часе візіту ў КНР узнімаў пытанне мяжы з Беларуссю на перамовах з Сі Цзіньпінам. На мінулым тыдні міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у эфіры тэлебачання заявіў, што «польскі шантаж» праваліўся. 

Адказваючы на ​​пытанне аб меркаваным закрыцці мяжы, Сікорскі падкрэсліў, што гэта суверэннае права Польшчы, а беларускія ўлады могуць не пакінуць ёй іншага выйсця. 

«Гэта нашае суверэннае права. Большасць памежных пераходаў ужо зачыненыя, што відавочна звязана з нязручнасцямі роўна як для простых беларусаў, так і нашых грамадзян. Але рэжым можа нам не пакінуць іншай магчымасці», — сказаў ён. 

«Наколькі ведаю, на гэтай мяжы ўжо даходзіла да затрымак, звязаных з больш дбайным кантролем і нашай неабходнасцю выконваць санкцыі ў дачыненні да тавараў, якія могуць мець падвойнае прызначэнне. Еўрапейскія кампаненты не павінны знаходзіцца ў расійскіх дронах, ракетах», — дадаў міністр. 

У адказ на прамое пытанне, ці дапаможа закрыццё мяжы вызваліць Анджэя Пачобута і забяспечыць выдачу мігранта, які з смяротна параніў польскага салдата, Сікорскі заявіў, што «Беларусь ведае, што трэба зрабіць, каб адносіны палепшыліся». Ён таксама падкрэсліў, што знаходжанне ў зняволенні дзеяча польскай дыяспары, журналіста, як і навучанне агрэсіўных мігрантаў зʼяўляюцца непрымальнымі для польскага боку. 

Нядаўна намеснік Сікорскага Анджэй Шэйна назваў тры ўмовы для аднаўлення адносін паміж Варшавай і Мінскам: спыненне гібрыдных атак на мяжы, вызваленне Анджэя Пачобута і выдача мігранта, які падазраецца ў забойстве польскага салдата.

Каментары6

  • Григорий
    25.07.2024
    Так а что - мы всё ещё не выдали убийцу польского пограничника? Почему? Зачем нам его скрывать?
  • Васіль
    25.07.2024
    Дарадца, без вялізнага вясоркінага тэлефона тое не атрымалася б.
  • ::
    25.07.2024
    Базу выдал.

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →