Грамадства

Зноў судзяць Мікіту Залатарова, які сустрэў за кратамі паўналецце, прайшоў тры суды, дзве калоніі і турму

Мікіта вядомы тым, што ў 2020 годзе стаў адным з самых юных беларускіх палітвязняў: яму было 16 гадоў.

У Жодзіне пачынаецца суд над палітвязнем з Гомеля Мікітам Залатаровым, які адбывае пакаранне за ўдзел у пратэстах 2020 году (яму прысудзілі агулам 4,5 года), піша Радыё Свабода.

Цяпер Мікіту Залатарову пагражае яшчэ адзін год калоніі паводле 411 артыкула Крымінальнага кодэксу («Злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

За што пакаралі Мікіту Залатарова

Мікіту затрымалі ў Гомелі 11 жніўня 2020 году, калі яму было толькі 16 гадоў і 2 месяцы. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў КК — у арганізацыі масавых пратэстаў (арт. 293), незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў з выкарыстаннем гаручых рэчываў (арт. 295-3) і гвалце альбо пагрозе гвалту адносна супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (арт. 364). Паводле следства, якое ішло нядоўга, Мікіта Залатароў кінуў у бок міліцыянтаў «кактэйль Молатава», ад якога ніхто не пацярпеў. У лютым 2021 года адбыўся суд, па выніках якога хлопец атрымаў пакаранне ў 5 гадоў зняволення ва ўмовах выхаваўчай калоніі.

Вядома, што пасля абвяшчэння прысуду з Мікітам здарылася істэрыка, у судзе з жалезнай клеткі ён крычаў: «Выпусціце мяне адсюль!»

Адбываць пакаранне Мікіту Залатарова адправілі ў выхаваўчую калонію №2 для непаўналетніх, якая знаходзіцца ў Бабруйску.

У ліпені 2021 года Мікіту чакаў новы суд — гэтым разам палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў другой супрацоўніцы і яе родным. На судзе хлопец прызнаў віну, але тлумачыў, што ён абараняўся ад біцця. «Гэта быў не гвалт, а супраціў. Абразлівыя словы я вымавіў на эмоцыях», — казаў Мікіта. Вынік суда — паўтара года калоніі агульнага рэжыму. Праз складанне двух тэрмінаў пакарання малады вязень атрымаў агулам 4,5 года зняволення.

Паводле закону, у выхаваўчай калоніі непаўналетняга асуджанага могуць трымаць да дасягнення ім узросту ў 21 год, але адразу пасля таго, як Мікіту Залатарову споўнілася 18, яго з выхаваўчай калоніі №2 перавялі ў папраўчую калонію №15 пад Магілёвам. Чаму ў чэрвені 2022 года гэтак вырашыў суд Бабруйскага раёна, у праваабаронцаў звестак няма. Але і ў ПК-15 Мікіта Залатароў надоўга не затрымаўся. Ужо ў жніўні яго перавялі ў жодзінскую турму № 8 ва ўмовы строгага рэжыму.

Як абыходзіліся з непаўналетнім вязнем

Ад сваякоў Мікіты Залатарова і з ягоных скаргаў у судзе вядома, што падчас следства яго шмат разоў білі, у тым ліку ўжывалі электрашокер. «Адвядуць далей ад камеры — і бʼюць дубінкамі», — казаў пра следства Мікіта Залатароў. Паводле бацькі палітвязня Міхаіла Залатарова, у судзе сын у яго пытаўся: «Калі мяне ўжо біць перастануць?»

Падчас следства ў Гомельскім СІЗА юнака трымалі ў адзіночнай камеры.

Таксама вядома, што Мікіту Залатарова падчас ягонага знаходжання ў выхаваўчай калоніі №2 некалькі разоў каралі штрафным ізалятарам.

Праваабаронцам дакладна вядома, што з папраўчай калоніі перавод на строгі рэжым у закрытую турму не адбываецца без некалькіх пакаранняў вязня ШІЗА і ПКТ. Праваабаронцы не выключаюць, што ў ПК-15 Мікіта Залатароў таксама сядзеў у ШІЗА.

Здароўе Мікіты Залатарова

12 траўня 2024-га Мікіту Залатарову споўнілася 20 гадоў. У яго ёсць праблемы са здароўем. Хлопец з дзяцінства хварэе на эпілепсію, што значна ўскладніла яму жыццё ва ўмовах зняволення. Паводле праваабаронцаў «Вясны», падчас першага судовага працэсу Мікіта расказаў, што яму ў СІЗА не даюць таблетак. «Канваір сказаў: «Ты палітычны, здохнеш»», — казаў тады яшчэ непаўналетні Мікіта Залатароў.

Паводле бацькі палітвязня Міхаіла, ягоны сын дрэнна пераносіць доўгае знаходжанне ў адзіночнай камеры. «Мікіта толькі паспеў сказаць, што больш не можа трываць: калі застанецца ў камеры адзін, ён не вытрымае», — расказваў тата палітвязня ў лютым 2021 года.

Звестак пра тое, за што менавіта цяпер судзяць Мікіту Залатарова паводле 411-га артыкула, у праваабаронцаў няма.

@nashanivanews Выпадак на рок-канцэрце #беларусь #гомель #полесье #гомельскаяобласть #могилев #пинск #рокеры #беларусь ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →