Культура11

Някляеў адзначае народзіны выхадам новай кнігі

Уладзімір Някляеў, якому 9 ліпеня споўнілася 78 гадоў, выпусціў новы зборнік паэзіі «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа», піша bellit.info.

Кніга выйшла ў польскім выдавецтве Kollegium Europy Wschodniej (KEW). Навіной Уладзімір Някляеў падзяліўся ў сваім фэйсбуку і апублікаваў некалькі вершаў з новай кнігі.

ЕРУСАЛІМ

1

Як зброю, Слова ўзяў — і кінуў выклік Богу.
«Не Ты мне — вусце. І не Ты — выток».
Пяском на шкле намаляваў дарогу.
Свой лёс на ёй. А вецер знёс пясок.

Наўпрост за ветрам рушыў. Без дарогі.
Па тым пяску, які пад ногі лёг.
Не сталася над Богам перамогі.
І нават лёс свой ён не перамог.

За крокам крок дакрочыў да пустэчы,
Да прорвы ў ёй, куда сцякаў пясок…

Сіл не знаходзіў на апошні крок.
Цямнела бездань. Ён ступіць не мог.
І нехта ззаду падштурхнуў у плечы.
Ён азірнуўся. Гэта быў не Бог.

2

Яна адна была на месцы тым,
Дзе быць хацела з ім. Ерусалім
Стаяў прад ёй. Яна прад ім стаяла.
«Кахала ты?» — спытаў. Яна сказала:
«Кахала я». — «Чаму ж тады няма
Каханага з табою?» — «Бо турма
Яго забрала і не аддала».

І ўпала з неба Вечная Імгла
На Вечны горад. І за той Імглою
Быў Голас: «Азірніся. Ён з табою.
З табой Імгла. Ты ў смерці не адна».

Але не азірнулася яна.

Каментары1

  • Anatol Starkou
    11.07.2024
    СПАДАРОЖНІК
    Лёс долам шыты
    Й балотам з нізіны,
    Ўсімі забыты,
    Шоў сьцень з вечарыны...

    Люд ледзьве Нiва вяла,
    Крыху, здаецца, Наша.
    Быццам пад лес павяла...
    Ці не сьвядомым шляхам?

    З ёю агеньчык быў -
    Людзям прамень свяцiў.

    Сьцень толькi з боку бег,
    У гушчыню паглядаючы.
    Ледзь за людзьмi паспеў,
    Змрок наўсцяж праглынаючы.

    Потым назад імчаў -
    Вытрымаў, бач, нядоўга.
    Трак іх жыцця й быцця -
    То не яго дарога.
    Лапы cвае стаптаў -
    Дашчэнту, да болю.
    Хвост ледзь не адматаў...
    Чахне й гіне
    Тролем.

    Нёсся тым долам,
    Балотнай нізінай...

    Людзі ж iшлi
    За Нашай Нівай.

    March 28, 2012

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»5

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія перайшла ў контрнаступ у Курскай вобласці, ударыла ў фланг — ваенкары5

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію28

Расійскі апазіцыянер Кара-Мурза на сустрэчы з Макронам падняў пытанне беларускіх палітвязняў10

«Каб быць з фізічным светам на ты». Журналіст Галко, перабраўшыся з Украіны ў Польшчу, пайшоў працаваць на стайню3

Беларус здолеў пераканаць суд, што яго прызналі пагрозай для бяспекі Польшчы беспадстаўна

У Моталі збіраюцца паставіць помнік першаму прэзідэнту Ізраіля3

«З мэтай уцягвання ў згубную дзейнасць». Стала вядома, у чым канкрэтна абвінавачваюць гісторыка Ігара Мельнікава5

Пад Лідай кіроўца ўрэзаўся ў машыну дарожнай службы і загінуў2

«Пасля рэпетыцый плача па начах». Спявачка Асіят Сайгідава сыграе Рагнеду ў расійскай этна-оперы з Шаманам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»5

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»

Галоўнае
Усе навіны →