СПАДАРОЖНІК Лёс долам шыты Й балотам з нізіны, Ўсімі забыты, Шоў сьцень з вечарыны...
Люд ледзьве Нiва вяла, Крыху, здаецца, Наша. Быццам пад лес павяла... Ці не сьвядомым шляхам?
З ёю агеньчык быў - Людзям прамень свяцiў.
Сьцень толькi з боку бег, У гушчыню паглядаючы. Ледзь за людзьмi паспеў, Змрок наўсцяж праглынаючы.
Потым назад імчаў - Вытрымаў, бач, нядоўга. Трак іх жыцця й быцця - То не яго дарога. Лапы cвае стаптаў - Дашчэнту, да болю. Хвост ледзь не адматаў... Чахне й гіне Тролем.
Лёс долам шыты
Й балотам з нізіны,
Ўсімі забыты,
Шоў сьцень з вечарыны...
Люд ледзьве Нiва вяла,
Крыху, здаецца, Наша.
Быццам пад лес павяла...
Ці не сьвядомым шляхам?
З ёю агеньчык быў -
Людзям прамень свяцiў.
Сьцень толькi з боку бег,
У гушчыню паглядаючы.
Ледзь за людзьмi паспеў,
Змрок наўсцяж праглынаючы.
Потым назад імчаў -
Вытрымаў, бач, нядоўга.
Трак іх жыцця й быцця -
То не яго дарога.
Лапы cвае стаптаў -
Дашчэнту, да болю.
Хвост ледзь не адматаў...
Чахне й гіне
Тролем.
Нёсся тым долам,
Балотнай нізінай...
Людзі ж iшлi
За Нашай Нівай.
March 28, 2012