Свет33

Пяскоў пракаментаваў ордары МКС на арышт Шайгу і Герасімава

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў пастанову Міжнароднага крымінальнага суда выдаць ордары на арышт былога міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу і кіраўніка расійскага генштаба Валерыя Герасімава.

 Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

«Мы лічым іх досыць абсурднымі, як і мінулыя два ордары, якія тычыліся кіраўніка дзяржавы і нашага дзіцячага амбудсмена», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне журналістаў. 

«Мы не прызнаем юрысдыкцыю гэтага суда, не зʼяўляемся членамі адпаведнага статута. Адпаведна, мы не прызнаем гэтыя ордары», — дадаў Пяскоў.

25 чэрвеня дасудовая палата МКС выдала ордары на арышт Шайгу і Герасімава ў сувязі з ударамі па ўкраінскіх энергетычных абʼектах падчас вайны.

Такія ўдары, перакананыя суддзі, былі накіраваныя супраць грамадзянскага насельніцтва Украіны, а значыць, маюць прыкметы ваеннага злачынства і злачынстваў супраць чалавечнасці. 

17 сакавіка 2023 года МКС выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Львовай-Бяловай. 

Іх вінавацяць у ваенным злачынстве — незаконнай дэпартацыі насельніцтва (дзяцей) і незаконнага перамяшчэння насельніцтва (дзяцей) з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расійскую Федэрацыю.

Каментары3

  • Олег
    26.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Признают
    26.06.2024
    Нацисты в свое время тоже не признавали международные законы, но в итоге признали. Тоже самое ждет и путинскую рашистскую империю и ее преступников.
  • ЯНКА
    26.06.2024
    • ВОСЬ ГЭТА БАСТЫЁН! •
    😒 Прыкра, што гэткія спачатку пішуць па-расейску, а потым перакладаюць на, здавалася б, іхнюю родную мову. Інакш як можна растлумачыць сказ «17 сакавіка 2023 года МУС выдаў ордар на арышт...»? Дзе МУС напісана менавіта на «веліком і могуцем», пазначае «Международный уголовный суд», але чамусьці — ну, трэба ж! — гуглямі не пераклалася. «Бастыён беларушчыны», блін...

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй32

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР11

Ізраіль скарыстаўся безуладдзем у Сірыі і разбамбіў усё, што мог13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй32

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →