Да гэтага ён карыстаўся такім эскортам толькі за мяжой.
Уладзімір Пуцін 18 чэрвеня ўпершыню за 10 гадоў адправіўся ў Якуцк. Мясцовыя жыхары заўважылі, што расійскі борт №1 суправаджаў як мінімум адзін знішчальнік Су-30см.
У сетцы з'явілася некалькі фота і відэа са знішчальнікам, акрамя таго, самалёт прызямліўся адразу ўслед за бортам Пуціна, піша «Агенцтва».
З пачатку вайны не было ніводнага паведамлення, што расійскі кіраўнік лётае ў рэгіёны ў суправаджэнні знішчальнікаў. У студзені Дзмітрый Пяскоў унікнуў пытання, ці будуць знішчальнікі суправаджаць Пуціна падчас візіту ў Калінінград.
У міжнародных камандзіроўках Пуцін карыстаецца суправаджэннем часта: так, знішчальнікі разам з яго бортам лёталі ў Беларусь падчас візітаў у 2022-м, 2023-м і 2024-м гадах, а таксама ў Казахстан, Узбекістан і ААЭ. Наяўнасць эскорту пры паездцы ў Эміраты ў Крамлі тлумачылі неспакойным становішчам у рэгіёне.
Пасля візіту ў Якуцк Пуцін накіруецца ў КНДР.
Каментары