Грамадства99

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?

Ксенія Санковіч — адна з самых высокапастаўленых спартсменак Беларусі. «Наша Ніва» расказвае, як яна трапіла ў кіраўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта, якія плюшкі ёй прынесла каханне з Чыжом і за што дзяўчына мае 109 штрафаў.

Ксенія Санковіч. Тут і далей — фота з сацсетак

Сям'я спартсменаў-юрыстаў

Ксенію Санковіч можна прэзентаваць з двух ракурсаў.

З аднаго боку, гэта паспяховая гімнастка. Ксенія — бронзавы прызёр Алімпіяды-2008 і срэбны прызёр Алімпіяды-2012 у групавым шматбор'і, чэмпіёнка Еўропы-2012 і заслужаны майстар спорту.

З другога — удзельніца «кавуновага батальёна» Аляксандра Лукашэнкі і спартыўная функцыянерка.

Ксенія нарадзілася ў 1990 годзе ў Мінску, пасля школы вучылася ў Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзерву. Яе прыход на спартовую сцежку быў досыць лагічным у сям’і, у якой бацька займаўся скокамі ў вышыню, а маці — плаваннем.

І гэта не быў гвалтоўны працэс: у пяць гадоў дзяўчыну падчас абыходу дзіцячых садкоў заўважыла трэнерка па мастацкай гімнастыцы і пакінула бацькам сваю візітку — па словах спартсменкі, яна сама неўзабаве пачала хадзіць на трэніроўкі і рабіла гэта з задавальненнем.

Ксенія ў дзяцінстве.

Андрэй Санковіч, бацька Ксеніі, дасягнуў у сваім кірунку значных поспехаў — у 1993 годзе ён узяў у скачках у вышыню 2,34 метра, і доўгі час гэты рэкорд ніхто не мог пабіць. Але з 2021 года ён замацаваны за яшчэ адным праўладным спартоўцам — Максімам Недасекавым (2,37 метра).

Бацька — абараняў палітычных, а потым прымушаў калегу маўчаць па справе Бабарыкі

Пасля завяршэння спартовай кар’еры Андрэй Санковіч перайшоў у юрыдычную сферу і стаў адвакатам. Яго ліцэнзія дзейнічае з 2000 года, ён спецыялізуецца на грамадзянскім, працоўным і крымінальным праве.

У 2011-м ён абараняў палітвязня Дзмітрыя Новіка па справе «аб масавых беспарадках», заведзенай пасля Плошчы-2010. У тым жа годзе калегі абралі Санковіча старшынёй Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Але яго кандыдатура не задаволіла ўлады. Міністэрства юстыцыі заявіла, што сход адвакатаў быў праведзены з парушэннямі. У выніку Санковіча адхілілі, а старшынёй абралі іншага чалавека, якога ўхвалілі чыноўнікі.

У 2021-м Санковіч-старэйшы гуляў па правілах новага часу. Так, ён як сябра Рады Мінскай гарадской калегіі адвакатаў ціснуў на адваката Віктара Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага, каб той не каментаваў крымінальную справу прэсе, каб яна «не стала гучнай».

Пры гэтым ён жа працаваў па справе «Прэс-клуба», абараняючы экс-палітвязня, аператара Пятра Слуцкага. Па выніку ўсе падсудныя па справе, заведзенай за ўхіленне ад сплаты падаткаў, выйшлі на волю.

Андрэй Санковіч — не адзіны юрыст у сям’і. Натхніўшыся прыкладам бацькі, юрфак БДУ скончыла і сама Ксенія.

«Ён (бацька. — «НН») прыходзіў дахаты і расказваў пра свае справы. Я заўсёды, адкрыўшы рот, слухала. Вядома, падзялілася б цікавымі гісторыямі, але адвакацкая таямніца бацькі не дазваляе разбалбатацца», — расказвала матывацыю свайго выбару новай прафесіі Ксенія.

З 2017 года практыкуе як адвакат і яе брат Мікіта.

Толькі маці ў гэтай сям’і апынулася ў іншай сферы. Алена Санковіч працуе намесніцай галоўнага доктара ў 10-й сталічнай клінічнай бальніцы.

Сям'я Санковічаў.

Са спорту — у кавуновы батальён і абдымкі Чыжа

Пад час выступу на конкурсе «Студэнт года» Ксенія прызнавалася, што яе любімыя прадметы — крымінальны працэс і грамадзянскае права. Праўда, усе вывучаныя законы нібыта былі забытыя, бо, калі ў Беларусі ўзору-2020 яны пачалі парушацца напоўніцу, Санковіч толькі і змагла, што заявіць:

«Мая краіна за 26 гадоў змянілася: чыстыя, утульныя і акуратныя не толькі гарады, але і маленькія вёскі, на вуліцах спакойна і бяспечна, якасны ўзровень медыцыны і адукацыі, спорт, даступны для ўсіх, нізкі ўзровень беспрацоўя, мала бяздомных людзей. Мы ямо свежыя якасныя прадукты і гадуем дзяцей у незалежнай краіне, дзе захоўваецца ўсё для нас з вамі. Пакуль я расла і трэніравалася, Беларусь заквітнела на вачах! Я шаную тое, што ёсць, і хачу гэта захаваць і памножыць, а не знішчаць і размазваць на хвалі эмоцый».

Пасля гэтага яе прадэмакратычныя сябры спрабавалі выйсці на дыялог з Ксеніяй, данесці аргументы наконт таго, што не так з такім «салодкім» меркаваннем — усё ж у ліпені-2020 ужо ішлі палітычныя затрыманні. Але дзяўчына, па іх словах, была непрабойная. У выніку некаторыя блізкія, у тым ліку экс-калегі па спорце, спынілі з ёй камунікацыю.

Сама Ксенія запэўнівала, што перажыла гэта спакойна:

«Так, былі нейкія негатыўныя эмоцыі, давялося адправіць у бан пару дзясяткаў чалавек, якія не ўмеюць карэктна выказваць свае думкі», — расказвала яна.

Па юрыдычнай лініі яна так і не прасунулася, затое пайшла па прадзяржаўнай. Складана быць у апазіцыі, калі ты адна з удзельніц «кавуновага батальёна» ці так званага «гарэма» Лукашэнкі.

Так званы «гарэм» Лукашэнкі. Санковіч — трэцяя справа. Фота: Belpol

У складзе світы Санковіч наведвала інаўгурацыю Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасці ў 2015-м, выязджала на суботнікі, глядзела побач з ім спартовыя спаборніцтвы рознага маштабу, збірала разам з ім і іншымі маладымі дзяўчатамі бульбу і, канечне, кавуны, а таксама вылятала з сям’ёй Лукашэнкаў у міжнародныя паездкі.

Санковіч з кавуном каля Лукашэнкі. Фота: by.tribuna.com

Але яшчэ раней яна была заўважаная ў кампаніі мільянера Юрыя Чыжа. У 2012-м, калі іх пачалі бачыць разам, ён быў уладальнікам футбольнага клуба «Дынама» (Мінск). Хадзілі плёткі, што Юрый Чыж і Ксенія Санковіч сустракаюцца — хоць бізнэсмен і заставаўся ў шлюбе. Гэтыя чуткі пацвердзіла трэнерка зборнай Беларусі па гімнастыцы Ірына Ляпарская.

«Я не хачу ў гэтым капацца і разбірацца. Але тады было каханне — гэта абсалютна дакладна», — пракаментавала яна стасункі 49-гадовага Чыжа і 22-гадовай Санковіч.

Уладзімір Япрынцаў, Ксенія Санковіч, Юрый Чыж. Фота: Tut.by

Не развітваліся яны нават пад час замежных паездак Чыжа. Згодна з данымі, якімі з «Нашай Нівай» падзяліліся ў Belpol, у перыяд з 2012 па 2014 гады ў Санковіч і Чыжа было больш за дзясятак сумесных палётаў за мяжу.

Так, 16 кастрычніка 2012-га Ксенія адправілася з Чыжом у Італію, у канцы месяца была з ім у Турцыі. У лістападзе яны паляцелі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, на тым жа рэйсе прысутнічаў бізнэсмен Аляксандр Зінгман. За 2013 год пара неаднаразова пабывала ў Эміратах, Казахстане, а таксама ў Турцыі і Туркменістане. У 2014-м Санковіч зноў была ў Эміратах і Казахстане, на рэйсах таксама прысутнічаў поўны склад сям’і Лукашэнкаў — Аляксандр, Віктар, Дзмітрый і Мікалай.

Якой нерухомасцю і аўто валодае спартоўка?

Якраз пад час стасункаў з Чыжом Ксенія стала ўладальніцай нерухомасці плошчай 223 квадраты ў доме «Ля Траецкага», які ў народзе называюць «домам Чыжа», бо менавіта ягоны «Трайпл» займаўся будаўніцтвам. На той момант такая нерухомасць ацэньвалася прыблізна ў $750 тысяч.

Акрамя гэтых апартаментаў на Старажоўскай, Санковіч валодае яшчэ адной кватэрай у сталіцы па вуліцы Прытыцкага — лічыцца, што менавіта яна можа быць «медальнай», купленай на ганарары ад Алімпійскіх гульняў (перамогі прынеслі гімнастцы $30 тысяч у 2008 годзе і $75 тысяч у 2012-м).

Ксенія Санковіч — трэцяя злева.

У аўто Санковіч аддавала перавагу марцы Lexus IS250. На машыне яна, відавочна, любіць паганяць, бо на рахунку гімнасткі 109 прыцягненняў па лініі ДАІ за перавышэнне хуткасці.

Муж — расіянін, дачку таксама аддалі ў гімнастыку

У сакавіку 2016 года Юрыя Чыжа арыштавалі па справе аб нясплаце падаткаў. На той момант Санковіч ужо будавала адносіны з Іллём Паповым, расіянінам, які працаваў у Алімпійскім камітэце Расіі і загадваў сектарам па ўдзеле ў юнацкіх алімпійскіх мерапрыемствах.

У верасні 2016 года Санковіч выйшла за яго замуж. Праз тры месяцы пасля вяселля ў пары нарадзілася дачка Аліса. Дзяўчыну з маленства аддалі ў мастацкую гімнастыку.

Санковіч не спыніла магчымая перспектыва булінгу дачкі — пра тое, што зорныя гімнасткі часцяком станавіліся аб'ектам для цкавання за лішнія кілаграмы, «Нашай Ніве» расказала адна са спартсменак:

«Біць дзяцей, крычаць на іх, у тым ліку мацюкамі — на жаль, такая практыка мае месца».

Сама Санковіч у імя кар'еры моцна абмяжоўвала сябе ў харчаванні, адмаўляючыся часам не толькі ад ежы, але нават і ад вады.

З мужам Іллём Паповым.

Папоў на гэты момант працягвае жыць на дзве краіны. У Расіі ён адказвае за маркетынг Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі і з’яўляецца адным з кіраўнікоў клуба па джыу-джыцу.

«Палітыка бязлітасна ўвайшла ў спорт і ламае лёсы»

У пачатку 2024-га Санковіч стала паўнавартасным генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Да гэтага яна некалькі гадоў выконвала абавязкі генеральнага сакратара, сумяшчаючы пасаду з роляй вядучай на АНТ: з экранаў тэлевізара Санковіч паказвала комплексы практыкаванняў на пахудзенне.

Санковіч падчас здымак для часопіса. Справа — прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла

Яе асноўны начальнік на сёння — Віктар Лукашэнка, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Яшчэ адна з гімнастак — сяброўка Санковіч Любоў Чаркашына — уваходзіць у сябры выканкама арганізацыі.

Санковіч прызнавалася, што беларускаму спорту прыходзіцца няпроста з прычыны адрэзанасці ад міжнароднага календара спаборніцтваў, а таксама праз адсутнасць міжнароднага фінансавання. У выніку накладзеных санкцый беларускія спартсмены пераключыліся на Усход і асабліва на Расію. Але сама Санковіч адзначае, што тамтэйшыя турніры не могуць замяніць паўнавартасныя топ-першынствы, на якіх спаборнічаеш з найлепшымі атлетамі з усяго свету.

«Гэта абуральны прыклад таго, як палітыка бязлітасна ўвайшла ў спорт і ламае лёсы. Неверагодна шкада дзяўчат [гімнастак], цяжка нават уявіць, што ім даводзіцца перажываць», — заяўляла Санковіч і адзначала, што федэрацыя «прыкладае нямала намаганняў, каб урэгуляваць сітуацыю».

«Ксенія пачынала ў НАК вядучай спецыялісткай, і вось давыслужвалася да кіраўнічай пасады. Складана зразумець, як гэта можа быць важнейшае за чалавечае, бо ў мінулым мы ведалі Ксюшу як тую, хто не падвядзе, падтрымае. У яе моцныя лідарскія якасці. Здаецца, яно так ва ўсіх гімнастак, але каб настолькі — каб кар'ерныя амбіцыі сталі ў прыярытэце ўсяго… Гэта не паддаецца логіцы», — каментуюць яе блізкія знаёмыя.

«Канечне, цяпер ёй трэба то на суботнік зганяць, то недзе ў прапагандзе засвяціцца. Можа, недзе і прамаўчаць — як пра вайну ва Украіне, напрыклад. Але такі сёння кошт, каб быць пры пасадзе ў Беларусі і тым больш, каб круціцца ў пралукашэнкаўскіх колах. Хочаш жыць — умей быць прыстасаванцам», — кажа яшчэ адзін суразмоўца са спартыўнай сферы.

Каментары9

  • име тебе Следствие
    07.07.2024
    даведка, он подарил звание генерала своему старшему сыну на 23 февраля 2021г. Кто дал рекомендацию, за что и тд. С этим в Новой Беларуси надо будет основательно разбираться.....
  • ::
    07.07.2024
    Ничего выдающегося.
  • Гога
    07.07.2024
    Что принесло... .........А так...да и раньше не в чем не нуждалась. Все они забывают что жизнь бывает долгою и все может поменяться а позор останется

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на дарогу выскачыла казуля — перакуліўся МАЗ ФОТАФАКТ

У сеціве з'явілася відэа, магчыма, першага ў гісторыі прымянення новых расійскіх балістычных міжкантынентальных ракет2

Жыхар Віцебска патэлефанаваў у банк і «падарваў асабістыя якасці Лукашэнкі». Яго адправілі ў калонію2

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў21

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу7

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду5

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →