Грамадства1717

Павук затроліў Памежны камітэт пытаннямі пра мігрантаў і расійскую армію

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў у Памежны камітэт, каб пагаварыць аб міграцыйным крызісе і даведацца, як расійскія войскі патрапілі ў 2022 годзе ва Украіну. Размову апублікавалі ў шоу на «Белсаце».

Фота: Дзяржаўны памежны камітэт 

Суразмоўцам Андрэя Павука стаў дзяжурны па Памежным камітэце палкоўнік Анатоль Казючыц.

На сёння крызісу з мігрантамі няма

На пытанне, чаму памежная служба Беларусі не спыняе атакі мігрантаў мяжы з Польшчай, Казючыц пацікавіўся, адкуль у Павука такая інфармацыя.

— Паказвае літоўскае і польскае тэлебачанне — адказаў Павук.

— Не ўсім трэба верыць. Трэба свае высновы рабіць, — параіў падпалкоўнік і запэўніў, што праблемы з мігрантамі на мяжы з Польшчай няма. А калі б сапраўды адбывалася, то «было б на высокім узроўні даведзена і асветлена ў сродках масавай інфармацыі».

Андрэй Павук Андрей Паук Andrej Pauk
Cкрын відэа: belsat_life / YouTube

Калі Павук нагадаў, што беларускае тэлебачанне асвятляла праблему з мігрантамі на мяжы, Казючыц пагадзіўся, што «былі такія моманты» і патлумачыў іх прычыну:

«Сабралася куча людзей, таму што з краін Азіі іх прыгожа паклікалі ў Еўропу любымі шляхамі».

Удакладніць, хто іх паклікаў, палкоўнік не змог, патлумачыўшы:

«У палітыцы мы не разбіраемся. Наша задача — ахоўваць дзяржаўную мяжу».

Па словах Казючыца, гэтыя факты былі ў мінулым, а на сёння крызісу з мігрантамі няма. На заўвагу Павука аб тым, што і цяпер ёсць спробы нелегальнага прарыву мяжы мігрантамі, палкоўнік папрасіў яму аб іх паведаміць:

«Я прашу вас паведамляць аб іх, таму што калі яны будуць вядомыя, то памежнікі будуць адпаведным чынам на іх рэагаваць у любым выпадку».

Як расійскія войскі прайшлі ва Украіну

На пытанне, як расійскія войскі прайшлі ва Украіну, палкоўнік Казючыц адказаў: «З боку Расіі».

— Як з боку Расіі, калі сам Лукашэнка прызнаваўся, што з тэрыторыі Беларусі заходзілі асобныя войскі. Ці вы яму не давяраеце? — спытаў Павук.

— Давяраю.

— То як вы прапусцілі праз мяжу Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі?

— Не магу гэта ведаць, як прапусцілі, — адказаў Казючыц і папрасіў задаваць пытанні па сутнасці.

На такую прапанову Павук пацікавіўся меркаваннем палкоўніка, хто здзейсніў трагедыю ў Бучы. На гэта атрымаў адказ — «украінскія нацыяналісты».

— То пакуль рускія не прыйшлі, украінскія нацыяналісты нічога не рабілі? — удакладніў Павук.

— Я не карэспандэнт — ні ўкраінскі, ні расійскі. На месцы гэтых падзей я не быў. І нашым СМІ, і расійскім веру ў поўнай меры, — адказаў палкоўнік.

Каментары17

  • Аксаначка Дзягелька
    16.06.2024
    Дзядзька Андрусь, заспявайма ізноў, як тады як пад ведамствам спадара Латушкі на ўтрыманьне стабільнасьці з сацыяльнанакіраванасьцю працавалі, пра лядовы палац ў Рудабелцы! Стамілася я бяз вас, песьня з грудзей вырываецца, як ў цырульніка пра падышахавыя рогі, не спыніць, не стрымаць!
  • Павучыха Былая
    16.06.2024
    Трэба ня толькі курдаў, ўсіх ня выпускаць з сасута стабільнасьці.
    І яшчэ я як настаўніца пра шкоду канопляў абазнаная лепей за ўсіх ў Сьвеце. Калі каму што трэба забараніць, зьвяртайцеся, навукова абгрунтую. Як настаўніца
  • Шмат сонца над балотам
    16.06.2024
    Лепш бы замест гэтага агіднага слупа ў агідных колерах далі прыгожы фотаздымак Павука ці няшчасных мігрантаў, ці мужных польскіх жаўнераў!

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»10

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»34

Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці8

«На асуджаных могуць уздзейнічаць звонку». Сілавікі вучыліся душыць бунт у калоніі

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці3

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ15

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка10

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка15

Выратаваныя беларускія альпіністкі расказалі, як выжылі ў гарах Турцыі1

У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»10

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →