Вайна22

Зяленскі ў Германіі агледзеў батарэю Patriot, якую перададуць Украіне

Зяленскі падзякаваў канцлеру Олафу Шольцу, Германіі і ўсяму нямецкаму народу за новы абаронны пакет.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Падчас рабочага візіту ў Германію прэзідэнт Уладзімір Зяленскі разам з федэральным міністрам абароны ФРГ Борысам Пісторыусам наведалі 21-ю зенітна-ракетную групу ў горадзе Заніц, на базе якой трэніруюцца ўкраінскія абаронцы для працы на ЗРК Patriot, піша «Украінская праўда».

Зяленскі падзякаваў канцлеру Олафу Шольцу, Германіі і ўсяму нямецкаму народу за новы абаронны пакет на агульную суму больш за 700 млн еўра. 

Ён адзначыў і перадачу Германіяй яшчэ адной сістэмы Patriot, і якасныя нямецкія сістэмы IRIS-T.

«Вельмі важны аспект, што вы скарацілі час па вытворчасці і трэніроўкі на гэтых сістэмах. Бо сёння гэты час вымяраецца жыццямі нашых людзей. І тое, што вы скарацілі дні, часам тыдні, мы будзем памятаць дзесяцігоддзямі», — падкрэсліў ён.

Пісторыус абвясціў, што ў новы пакет увайшлі разведвальныя і ўдарныя дроны, стралковая і снайперская зброя, РПГ, а таксама 100 дадатковых ракет да сістэм Patriot, якія Нямеччына перадасць разам з Даніяй, Нарвегіяй і Нідэрландамі.

Каментары2

  • Жэка
    12.06.2024
    "агледзеў" батарэю Патрыёт, якую паабяцалі перадаць. Некалі. Праз год ці да. Максімум, тры.
  • Гоша
    12.06.2024
    Жэка , пакуль вы па клаве клацалі свой камент, можна было бы пагугліць, што пасля зацвярджэння новага пакета дапамогі і да момамнту пастаўкі ў сярэнім займае пару тудняў.

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне9

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту7

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

Цапкала разаслаў па усім Еўрасаюзе скаргі на Ціханоўскую і іншых стваральнікаў пашпарта Новай Беларусі41

У Германіі мужчына зачапіўся за цягнік і 20 хвілін ехаў з хуткасцю 280 кіламетраў у гадзіну1

У Маскве выдатнага хірурга вышэйшай катэгорыі асудзілі на чатыры гады за данаты фонду Навальнага1

Агнешка Рамашэўская: Шкада, што мы не ўзялі камуністаў за морду8

Большасць жыхароў Грэнландыі гатовы далучыцца да ЗША — апытанне8

Праўладны «марафон адзінства» скончыцца перадвыбарчым канцэртам на «Мінск-Арэне»2

Не менш за чатыры флікеры. У міліцыі распавялі, як пешаходам засцерагчы сябе на дарозе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне9

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →