«Белавія» запусціла чарговы чартар у Егіпет, аднак гэтым разам на Міжземнае мора
Сёння раніцай першыя турысты прыбылі на курорт Эль-Аламейн, размешчаны на міжземнаморскім узбярэжжы Егіпта.
Раней чартары лёталі на Чырвонае мора: у Хургаду і Шарм-ам-Шэйх. Першы чартарны рэйс у Эль-Аламейн быў запоўнены на 100%.
Прэс-служба «Белавіі» піша, што Егіпту дасталася самая прывабная ў плане клімату частка Міжземнага мора. За кошт блізкасці да пустыні вільготнасць паветра тут ніжэйшая, чым на міжземнаморскіх курортах ў еўрапейскай часткі. З улікам сярэдніх дзённых тэмператур 30-32 градуса гэта робіць Эль-Аламейн камфортным для адпачынку летам.
Зараз Эль-Аламейн актыўна забудоўваецца. Тут шырокія прыгожыя пляжы з дробным белым пяском і пакатымі ўваходамі ў моры.
Зазначаецца, што блізкая адлегласць да Каіра і Александрыі дазваляе таксама сяліцца ў гэтых гарадах.
Палётная праграма запланавана да 4 кастрычніка з перспектывай падаўжэння да лістапада 2024 года на перыяд восеньскіх канікул і будзе ажыццяўляцца на Boeing 737-800. Туры сфарміраваны на 10/11 начэй з вылетамі тры разы на месяц. Віза афармляецца ў аэрапорце па прылёце, кошт $25 за чалавека.
Варта зазначыць, што пад Эль-Аламейнам у гады Другой сусветнай адбыліся дзве значныя бітвы, пасля другой бітвы ўвосень 1942 года нямецкія войскі сталі пакідаць Афрыку
Каментары