Усяго патроху11

У Петрыкаве мужчына вырошчвае экзатычныя дрэвы і марыць адкрыць аранжарэю

Майскім вечарам, шпацыруючы на бераг ракі, супрацоўніца раённага выдання «Петрыкаўскія навіны» звярнула ўвагу на дрэва, ад якога ішоў тонкі, прыемны водар, што вылучаўся з разнастайнага шэрагу пахаў квітнеючых у гэты перыяд садоў. Незвычайным ва ўсіх сэнсах дрэвам аказалася экзатычная паўлоўнія, або, як яго яшчэ называюць, «адамава дрэва». А вырасціў яго на сваім падворку жыхар райцэнтра, фермер са стажам Генадзь Труханаў.

Занятак па душы напаўняе жыццё сэнсам

Як расказаў сам Генадзь Сямёнавіч, першае яго знаёмства з паўлоўніяй адбылося амаль пяць гадоў таму. Менавіта тады ён набыў каля тысячы зярнятак насення, з якіх, праўда, удалося вырасціць толькі 15 саджанцаў — не хапіла на той час мужчыну ведаў і вопыту.

Аднак ужо на наступны год ён быў шчодра ўзнагароджаны за настойлівасць і стараннасць. І сёння, дачакаўшыся першай квецені экзатычнай для Петрыкаўшчыны паўлоўніі, мужчына ўпэўнены: у дрэва — вялікая будучыня.

Ён мае нямала аргументаў на карысць вырошчвання менавіта гэтага дрэва:

«Па-першае, паўлоўнія адназначна ўпрыгожыць ваш сад, гарадскую вуліцу, дзіцячую пляцоўку. Экзатычны выгляд дрэва, лісце памерам з вушы слана і вялікія кветкі з мяккім водарам падораць безліч прыемных эмоцый.

Па-другое, калі вы жадаеце хутка атрымаць цень у двары з невялікай колькасцю дрэў, то паўлоўнія — гэта менавіта тое, што вам трэба.

Дрэва славіцца тым, што яно з’яўляецца самым хуткарослым на планеце. Яно можа лёгка дасягнуць вышыні ў 5 метраў усяго за два гады, у той час як елка за гэты час вырастае на 1,5 метра.

Паўлоўнія высаджваецца часам для ўмацавання глебы. Ні адно іншае дрэва не фіксуе глебу так, як яна. Распаўсюджваючыся вертыкальна, лёгка стабілізуе глебу на схілавых участках.

Да таго ж, расліна ўлоўлівае вуглякіслы газ, пыл і шум амаль у 4 разы больш, чым звычайнае дрэва, і вылучае ў 4 разы больш кіслароду.

Урэшце, дрэва паўлоўніі расце на менш урадлівых глебах і мае патрэбу толькі ў вадзе».

Занятак па душы напаўняе жыццё сэнсам

І гэта не ўсё — увосень лісце ападае на зямлю, высыхае і, валодаючы багатым утрыманнем пажыўных рэчываў, падкормлівае глебу, аднаўляючы звычайную структуру, робячы яе ўрадлівай і для іншых відаў кветак, раслін, агародніны.

А яшчэ паўлоўнія здольна абараніць вас ад камароў і насякомых. Дрэва славіцца сваім супрацьмаскітным дзеяннем.

«З-за нізкай вагі драўніны паўлоўнія лічыцца «алюмініем» сярод драўняных відаў і з’яўляецца каштоўным матэрыялам для вырабу мэблі, музычных інструментаў, лодак, у авіяцыйным будаўніцтве і многіх іншых галінах. На працягу тысячагоддзяў яна выкарыстоўвалася для лячэння розных захворванняў у традыцыйнай кітайскай і японскай медыцыне.

Парады і рэцэпты раздаваць не буду, аднак ведайце: у дрэва паўлоўніі сапраўды ёсць патэнцыял для медыцынскага выкарыстання», — дадаў Генадзь Сямёнавіч.

Мае мужчына станоўчы вопыт распаўсюджання сваіх дрэў сярод арганізацый не толькі Петрыкава, але і Жыткавіч, Акцябрскага, Нароўлі, Мазыра, Лельчыц. Так, некалькі гадоў таму каля 500 дрэў набыў Петрыкаўскі лясгас. Упрыгожвае паўлоўнія і прыватныя сядзібы землякоў.

«Незалежна ад таго, прадаю ці прэзентую знаёмым свае саджанцы, яшчэ пэўны час я наведваюся і прыглядаю за імі: як прыжыліся на новым месцы. Часам хаджу па горадзе і ўяўляю, як тое ці іншае месца магла б упрыгожыць алея з экзатычных дрэў.

Мая запаветная мара — адкрыць у горадзе аранжарэю. Думак і ідэй шмат, ёсць і магчымасці, аднак добра было б мець падтрымку і зацікаўленасць з боку адказных службаў. Вельмі хочацца, каб маё захапленне знайшло аднадумцаў і сярод землякоў».

Каментары1

  • Acab
    09.06.2024
    Хто ня верыць пасьля гэтага ў глябальнае падсмажаньне? Ў петрыкаве будзе афрыка, кракадзілы палявацьмуць на беларусаў, а вы сьмеце не сартуеце і бессаромна выдзімаеце зь сябе СО2

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →