Сілавікі затрымалі вядучага Кірыла Алахвердзяна, ролік з ім апублікаваны ў тэлеграм-канале сілавікоў. Мужчына кажа, што затрыманы па артыкуле аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Медыязона».
На міліцэйскім відэа Алахвердзян расказвае, што ў 2020 годзе канал «Белсат» прапанаваў яму здымацца ў роліках, дзе ён будзе «выстаўляць супрацоўнікаў міліцыі ў смешным вобразе». Мужчына пагадзіўся. За здымкі яму плацілі 100 рублёў, пазней ён вырашыў спыніць супрацу.
Алахвердзян вядомы як гулец клуба вясёлых і знаходлівых. Ён гуляў у першай лізе Міжнароднага саюза КВЗ, у 2015-2016 гадах — у вышэйшай лізе (каманда «Найлепшыя сябры»).
Таксама з'яўляўся ўдзельнікам «Comedy Батл. Без межаў» (тэлеканал ТНТ) і іншых гумарыстычных праектаў. У апошні час працаваў сцэнарыстам і вядучым, дадае «Люстэрка».
Каментары
Нагоды арышту, аднак, няма, арышт злачынны