Памежнікі затрымалі былога салдата французскага Замежнага легіёна. Яго абвінавачваюць у зборцы беспілотнікаў
А таксама ў кантрабандзе і ўдзеле ў «экстрэмісцкіх чатах».
Памежнікі сумесна з АМАП затрымалі ў Маладзечне мужчыну, якога падазраюць у кантрабандзе.
Сілавікі сцвярджаюць, што ў мужчыны знайшлі камплектуючыя для зборкі беспілотнікаў, вінтоўку «Mauser», боепрыпасы калібра 7.62 мм, кулі для дробнакалібернай вінтоўкі, пнеўматычную вінтоўку, а таксама значкі, шаўроны і медалі французскага Замежнага легіёну і нібыта «нацысцкую сімволіку».
Сцвярджаецца, што беларус у 2000-2005 гадах служыў у французскім Замежным легіёне і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Афрыцы. Цяпер жа мужчына нібыта збірае беспілотнікі і актыўнічае ў «экстрэмісцкіх» чатах.
Яго адправілі ў СІЗА. Супраць яго распачалі крымінальную справу. Па якім артыкуле, не ўдакладняецца.
Каментары
церцір??