Эканоміка44

Якія краіны цяпер купляюць калій у Беларусі і колькі

Myfin.by вывучыў даныя гандлёвых партнёраў Беларусі і міжнародную статыстыку і паглядзеў, як развіваецца айчынны калійны экспарт і якія пазіцыі на асноўных рынках займаюць канкурэнты.

Беларуськалій. Фота: «Наша Ніва»

Нацыянальны статыстычны камітэт даўно перастаў публікаваць у адкрытым доступе інфармацыю па экспарце ўгнаенняў, што значна ўскладняе аналіз гадавой і бягучай сітуацыі па пастаўках.

Даводзіцца абапірацца на даследаванні міжнародных арганізацый (кампаній) і статыстыку гандлёвых партнёраў Беларусі, аднак гэта не дае цэласнай карціны таго, што адбываецца.

Што адбываецца на сусветным калійным рынку

У Міжнародным даследчым інстытуце харчовай палітыкі (IFPRI) адзначаюць, што ў 2023 годзе сітуацыя на сусветным рынку калію значна палепшылася ў параўнанні з папярэднім годам.

Цэны на ўгнаенні ўпалі з першапачатковых максімумаў «шокавага» 2022 года, з'явіліся новыя транспартныя маршруты і лагістычныя мадэлі. Пры гэтым глабальны рынак па-ранейшаму адчувае пэўныя складанасці. Напрыклад, працягваюць дзейнічаць санкцыйныя бар'еры ў дачыненні да беларускага калію.

Паводле звестак IFPRI, доля Беларусі ў сусветным экспарце калійных угнаенняў скарацілася з 18% у 2021 годзе да 9% у 2023 годзе.

Доля Канады вырасла з 43% у 2021 годзе да 50% у 2022 годзе, а затым зноў практычна вярнулася да зыходнага паказчыку. Пры гэтым краіна застаецца найбуйнейшым глабальным пастаўшчыком калію.

Расія нарасціла сваю прысутнасць на сусветным рынку з 18% да 20%. Астатнія краіны свету павялічылі сукупную долю на рынку з 20% у 2021 годзе да 29% у 2023 годзе.

Кітай — галоўны пакупнік беларускага калію

Паводле інфармацыі Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, у студзені-снежні 2023 года сукупны аб'ём імпарту Кітая па таварнай пазіцыі «ўгнаенні мінеральныя або хімічныя, калійныя» склаў $4,75 млрд.

Для параўнання: у студзені-снежні 2022 года за імпарт калійных угнаенняў Кітай заплаціў $4,32 млрд.

У 2023 годзе найбольшы аб'ём закупак (па кошце) прыходзіўся на Беларусь: з нашай краіны КНР імпартавала калійных угнаенняў на суму каля $1,46 млрд (у 2022 годзе — $928,2 млн).

Максімальны аб'ём увозу з Беларусі назіраўся ў красавіку ($170,36 млн), маі ($170,38 млн) і чэрвені ($196,6 млн). Мінімальны паказчык адзначаны ў лістападзе 2023 года ($28,2 млн).

Беларусь змагла павялічыць сваю долю ў кітайскім імпарце калію з 22% у 2021 годзе да 29% у 2023 годзе.

«Улічваючы, што агульны імпарт калію ў КНР вырас больш чым на траціну ў параўнанні з 2021 годам, доля Беларусі прыкметна павялічылася. Гэтаму спрыяў значны рост чыгуначных перавозак беларускага калію праз Расію», — адзначаюць эксперты IFPRI.

У бягучым годзе Кітайская Народная Рэспубліка працягнула закупляць калій з Беларусі: па выніках студзеня-сакавіка імпарт склаў $237,6 млн.

Хто яшчэ імпартуе ўгнаенні з Беларусі

Паводле звестак UN Comtrade, у 2023 годзе калійныя ўгнаенні з Беларусі паступалі на рынак Бразіліі. Закупкі абышліся паўднёваамерыканскай дзяржаве ў $349,1 млн. Пры гэтым доля Беларусі ў імпарце Бразіліі ўпала з 18% у 2021 годзе да 8% у 2023 годзе.

Акрамя таго, аб закупках паведамлялі:

  • Парагвай ($30,6 млн);
  • Малайзія ($2,4 млн);
  • Шры-Ланка ($1,2 млн);
  • Азербайджан ($1,0 млн);
  • Нікарагуа ($372,4 тыс.);
  • Філіпіны ($367,9 тыс.);
  • М'янма ($332,0 тыс.).

Паводле ацэнак Міжнароднага гандлёвага цэнтра, летась Тайланд заплаціў за імпарт беларускага калію $35,3 млн, Турцыя — $5,2 млн, Балівія — $592 тыс., Коста-Рыка — $352 тыс. Невялікія партыі ўгнаенняў таксама паступілі на рынкі Сальвадора (толькі сакавік і май) і Японіі (толькі ліпень).

Варта ўлічваць, што статыстычная інфармацыя фармуецца з часовым лагам і больш поўны набор даных з'явіцца толькі да канца другога квартала 2024 года.

Акрамя таго, маюцца складанасці з доступам да статыстыкі шэрагу краін. Напрыклад, многія дзяржавы Афрыкі нерэгулярна публікуюць інфармацыю аб экспарце/імпарце, а асобныя краіны спынілі (абмежавалі) распаўсюджванне падрабязных знешнегандлёвых даных.

Праблемным рынкам для Беларусі застаецца Індыя. Згодна з разлікамі Міжнароднага даследчага інстытута харчовай палітыкі, наша краіна страціла сваю долю ў калійным імпарце Індыі. У той жа час назіраецца рэзкі рост долі Расіі: з 4,4% у 2021 годзе да 29% у 2023 годзе.

Ключавым пытаннем для Беларусі застаецца аднаўленне паставак на індыйскі рынак, які раней стабільна прыносіў нашай краіне вялікі аб'ём валютнай выручкі.

Каментары4

  • Вынікі санкцый
    12.05.2024
    Вынікі санкцый супраць беларускай эканомікі:
    доля Беларусі ў сусветным экспарце калійных угнаенняў скарацілася з 18% у 2021 годзе да 9% у 2023 годзе.
    Расія нарасціла сваю прысутнасць на сусветным рынку з 18% да 20%.
  • Охх
    12.05.2024
    Вынікі санкцый , а вязні як паміралі так і паміраюць але перамовы ні-ні, светкіны беларучкі на цэ не пойдуць, толькі сыход і новыя дурыбары
  • Жора
    12.05.2024
    Як гэта так атрымліваецца, што вайну развязала і вядзе Расея, але расейская доля рынку калія расце, а беларуская падае? Мы горшыя агрэсары за Расею? Ціханоўская, Вячорка, што вы там сабе думаеце, калі прасоўваеце санкцыі супраць Беларусі?

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»8

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца22

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак5

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»14

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

Перад другім турам у Румыніі цалкам адмянілі выбары. Прэзідэнцкая кампанія пачнецца наноў3

Новы міністр культуры распарадзіўся здымаць фільмы пра вайну і сялян. І паабяцаў прарыўнае кіно12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»8

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Галоўнае
Усе навіны →