Грамадства

У Мінску на 15 сутак арыштавалі актывістку руху «Маці-328» Марыну Уладыку

Яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Вядома, што жанчыну затрымалі раніцай 7 мая на месцы жыхарства, дзе быў праведзены ператрус. Нагодай мог стаць рэпост публікацыі з рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».

У руху маці Марына Уладыка з'яўляецца каардынатарам дапамогі сіротам, асуджаным да вялікіх тэрмінаў па артыкуле 328 КК (незаконны абарот наркотыкаў).

Каля дзясятка асуджаных, пакінутых зусім без родных, маглі «атаварвацца» ў турэмнай краме толькі дзякуючы дапамозе актывістаў руху. У 2018 годзе Уладыка была ў складзе галадоўнікаў маці, якія дамагаліся сустрэчы ў Адміністрацыі Лукашэнкі.

Арышт Марыны Уладыкі выглядае, як прэвентыўная мера перад сходам руху, які павінен быў адбыцца ў канцы мая пад Мінскам, піша Mayday.team.

Каментары

Сусед Алеся Бяляцкага расказаў, у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата

Сусед Алеся Бяляцкага расказаў, у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню з II сусветнай у Еўропе перамагла партыя, заснаваная нацыстамі. Што для Беларусі азначаюць змены ў Аўстрыі?37

Беларусы паказалі ў тыктоку, як збіраюць на агародзе ўраджай арахісу

Беларус расказаў, як уладкаваўся на працу ў паліцыю Канады, і назваў свой заробак11

Футбаліст «Нёмана», які разбіў учора патрыятычны шчыт, запісаў відэа з выбачэннямі2

Літва не звязвае запуск метэаралагічных зондаў з Беларусі са шпіянажам

Літва перадала ў Міжнародны суд у Гаазе дакументы па злачынствах рэжыму Лукашэнкі11

Стала вядома пра вызваленне дваіх выкладчыкаў-палітвязняў з Магілёва4

Абвінавачанага ў замаху на Захара Прылепіна асудзілі да пажыццёвага зняволення

У Гродзенскай дыяцэзіі змяніўся біскуп1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусед Алеся Бяляцкага расказаў, у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата

Сусед Алеся Бяляцкага расказаў, у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата

Галоўнае
Усе навіны →