Грамадства2626

Прарасійскія актывісты сёлета правядуць па ўсёй Беларусі «Бессмяротны полк» пад прыкрыццём расійскіх дыпламатаў

Старшыня Каардынацыйнай рады арганізацый расійскіх суайчыннікаў Андрэй Герашчанка з Віцебка паведаміў, што сёлета прарасійскія сілы Беларусі збіраюцца правесці на 9 мая шэсце «Бессмяротны полк», якое ў апошняе дзесяцігоддзе небеспадстаўна ўспрымаецца як дэманстрацыя магчымасцяў «рускага свету». 

Фота ілюстрацыйнае

«Бессмяротны полк» будзе праведзены ў рамках афіцыйных святочных мерапрыемстваў падчас «Беларусь памятае». Сярод іншага, у шэрагу гэтых мерапрыемстваў будзе праводзіцца ўрачысты праход калон «Шэсце пакаленняў», і, як паведамляе Герашчанка,

«у сувязі з агульнасцю падыходаў да захавання памяці пра Вялікую Айчынную вайну Каардынацыйная рада арганізацый расійскіх суайчыннікаў выступіла з просьбай да беларускіх уладаў дазволіць расійскім суайчыннікам, грамадзянам Расіі і ахвотным беларусам правесці ў рамках святочных мерапрыемстваў 9 мая 2024 года шэсце «Бессмяротны полк» у Мінску, абласных цэнтрах і буйных гарадах Рэспублікі Беларусь».

Калона «Бессмяротны полк», як мяркуецца, будзе ісці ў складзе калоны «Шэсце пакаленняў», і такі фармат нібыта нядаўна ўхваліў Лукашэнка на сустрэчы з расійскім паслом у Беларусі Барысам Грызловым. Дэкларуецца, што сярод іншых у шэсцях у Мінску і абласных гарадах возьмуць удзел расійскія дыпламаты. 

Па ўсіх абласцях прызначаныя куратары правядзення «Бессмяротнага палка». Сам Андрэй Герашчанка адказвае за Віцебск і Віцебскую вобласць, за Мінск і Мінскую вобласць — Сяргей Лушч, за Брэст і Брэсцкую вобласць — Святлана Смірнова, за Гомель і Гомельскую вобласць — Арцём Сакоўскі, за Гродна і Гродзенскую вобласць — Аляксандр Бірукоў, за Магілёў і Магілёўскую вобласць — Віталь Арцёмчык.

Шэсце «Бессмяротны полк» праводзіцца ўжо больш за 10 гадоў. Ідэя прайсці па вуліцах з партрэтамі сваякоў-франтавікоў упершыню з'явілася ў Томску ў 2012 годзе, пасля стала папулярнай, і такія шэсці сталі праходзіць па ўсёй Расіі 9 мая.

Спачатку гэтая акцыя была грамадскай ініцыятывай, але з 2015 года расійскія ўлады пачалі актыўна ўдзельнічаць у арганізацыі «Бессмяротнага палка» і зрабілі яго афіцыйным мерапрыемствам. Але ў мінулым годзе яго ў Расіі адмянілі з меркаванняў бяспекі, у гэтым годзе паведамлялася, што яго таксама там не будзе. А вось правесці яго ў Беларусі для мясцовых прарасійскіх сілаў, ды, відаць, і для самога Крамля — справа прынцыпу.

Варта адзначыць, што, нягледзячы на ўсю сваю прарасійскасць, Лукашэнка і падпарадкаваныя яму чыноўнікі раней заўсёды ставіліся да шэсця «Бессмяротны полк» стрымана. Звычайна ўлады не давалі на яго правядзенне дазволу, спасылаючыся на тое, што хопіць і мерапрыемстваў, арганізаваных імі самімі. Замест расійскай сімволікі яны прапаноўвалі сваю альтэрнатыўную (напрыклад, замест георгіеўскай стужкі — чырвона-зялёную з яблыневай кветкай).

Такая насцярожанасць звязаная з тым, што Лукашэнка асцерагаецца, каб адкрыта прарасійскія сілы, калі ім даць надта шмат волі, не выйшлі з пад ягонага кантролю і не стварылі пагрозу для ягонай аднаасобнай улады. Улічваючы крытычную залежнасць лукашэнкаўскага рэжыму ад Масквы, задушыць іх тымі ж метадамі, як гэта было зроблена з дэмакратычнай апазіцыяй, было б вельмі праблематычна.

Каментары26

  • Пытанне
    03.05.2024
    Чые партрэты будуць несці? Прыгожына?
  • пад
    03.05.2024
    пад прыкрыццём расійскіх дыпламатаў і пад дуламі міліцэйскіх аўтаматаў https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/341721
  • Типок Вагнерок
    03.05.2024
    Красавчики!

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Папулярная сербская спявачка выступіла на канцэрце без ніжняй бялізны37

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →