Грамадства77

«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу

Віцебская прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава, якую нядаўна судзілі па артыкуле аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, пракаментавала сваю справу ў фэйсбуку. Надта шмат падрабязнасцяў яна, праўда, не расказала, але нейкія намёкі зрабіла.

Віцебская прарасійская актывістка лічыць абвінавачванні на свой адрас надуманымі і плануе яшчэ больш заняцца прасоўваннем расійскага парадку дня ў Віцебску. 

Маўляў, «па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў».

Як вынікае, у яе забралі тэлеграм-канал, і хоць ён дагэтуль працуе, але посціць у яго не Мірсалімава. Цяперашні кантэнт мае нязвыклы для гэтай дзяячкі фармат малюнкаў-цытат.

Мірсалімава таксама піша, што супраць яе заведзена справа і абраная «мера стрымання», якую яна таксама называе «абсурднай», як і абвінавачанні. 

Тым не менш, усё гэта для яе не падстава, каб перастаць прасоўваць надалей расійскі парадак дня:

«Калі не атрымаецца аднавіць свой ТГ-канал, ствару новы і працягну нашу дзейнасць па рэальнай інтэграцыі Расіі і Беларусі, падтрымцы акцый «Несмяротны полк» у РБ, абароне расейскай мовы ў Беларусі, Праваслаўя і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў». 

Эльвіра Мірсалімава — адна з вядомых прарасійскіх актывістак.

Раней яна казала, што беларусы — гэта рускія, а Сталін — вялікі дзеяч, і прапаноўвала паставіць яму помнік.

Каментары7

  • Справа
    20.02.2024
    Можна перасаджаць? Так у чым праблема? Дзейнічай!!
  • No
    20.02.2024
    Гэтая iстота адкрыта выступае супраць беларускасцi i незалежнасцi краiны, але для рэжыму ворагi тыя хто за Беларусь i незалежнасць.
    Дзе такое дзiкунства яшчэ можа быць?
    Чаму зло у гэтай краiне пануе!!!
  • Ёсік
    20.02.2024
    А хто табе даў загад з беларусаў тутака расейскае га.но прасоўваць? Сама вырашыла, ну дык "змагайся". А шчэ могуць у расею вывезці, каб там нешта прасоўвала.

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка12

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →