Грамадства22

Найменей пяць чалавек затрымалі сілавікі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года

Найменей пяцярых мужчын затрымалі сілавікі ў Баранавічах, вынікае з апублікаванага ГУБАЗіКам відэа.

На відэа затрыманыя гавораць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года.

Паводле інфармацыі «Медыязоны», адзін з затрыманых — Пётр Зіневіч, які выйшаў на волю па амністыі летась.

У 2021 годзе Зіневіча асудзілі па паклёпе (артыкул 188 КК) і прыгаварылі да двух гадоў хіміі. У студзені 2023 года ён вызваліўся па амністыі.

Голас за кадрам пытаецца ў затрыманых, што яны рабілі 9 жніўня 2020 года. Пётр Зіневіч адказвае, што проста «ішоў праз плошчу».

Яшчэ аднаго затрыманага, паводле інфармацыі «Медыязоны», клічуць Зміцер Блашчаніца.

Сілавікі пішуць, што супраць затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і пагражаюць тэрмінам да пяці гадоў згодна з артыкулам.

Каментары2

  • Будучыня
    29.04.2024
    Лукашысты адмянілі ўсе сроки давности? Значыць і лукашыстаў будзем саджаць і судзіць без сроков давности. І нашы дзеці, і ўнукі таксама будуць судзіць лукашыстаў. А ў старасці сядзець яшчэ цяжэй...
  • ЭйсМент
    29.04.2024
    [Рэд. выдалена]

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду11

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская сям'я купіла тур на Мальдывы па цане кватэры ў Мінску. І гэта без пералёту6

Археолагі супраць пабудовы на месцы храма XII стагоддзя ў Полацку капліцы1

«Навошта? Мы ж дарослыя людзі». Пуцін не паедзе ў Бразілію на саміт G203

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля адмяніў свае рашэнне аб прызнанні шэрагу старонак «экстрэмісцкімі» і ў той жа дзень прызнаў іх «экстрэмісцкімі» зноў1

«Фанфары, дзяржава для народа». Ужо некалькі месяцаў у метро круцяць выступы Лукашэнкі22

Ваяры Палка Каліноўскага вызвалялі ўкраінскую тэрыторыю пад Харкавам3

У Польшчы збіраюцца пастрожыць умовы выдачы карты паляка. Надта шмат злоўжыванняў2

Грошы для дапамогі спеваку Памідораву сабралі за 180 хвілін7

Вялікі Егіпецкі музей у Гізе адкрыўся пасля 20 гадоў будаўніцтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду11

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

Галоўнае
Усе навіны →