«Байпол» паведаміў пра гібель афіцэра на Абуз-Лясноўскім палігоне
Паводле звестак «Байпол», падчас вучэнняў на Абуз-Лясноўскім палігоне загінуў вайсковец.
Гэта камандзір батарэі 105-га асобнага механізаванага батальёна 11 брыгады, якая дыслакуецца ў г. Слоніме, старшы лейтэнант Сяргей Талатыннік, 1999 г. н., выпускнік Вайсковай акадэміі.
На цяперашні момант разглядаецца дзве версіі таго, што здарылася: суіцыд і неасцярожнае абыходжанне са зброяй, пішуць былыя сілавікі.
Каментары