Генерал-маёр Ігар Шуневіч узначальваў беларускую міліцыю аж 7 гадоў і запомніўся шмат чым. Ён і раздражняў сваімі ідэямі Лукашэнку, і катаўся на матацыклах з яго старэйшым сынам Віктарам, і загадваў даішнікам праходзіць дэтэктар хлусні, і прымушаў беларусаў выбачацца перад помнікам гарадавому.
Мы вырашылі згадаць, чаму і калі Шуневіча звольнілі з пасады міністра ўнутраных спраў, дзе ён сёння і чым вядомая яго жонка. А таксама расказаць, да чаго тут Сцяпан Пуціла і блог Nexta, перад кім патрабаваў выбачыцца Лукашэнка і што адказаў на гэта Шуневіч.
Усе падрабязнасці — у новым сюжэце «Нашай Нівы».
Каментары