Грамадства3232

Жонка айцішніка скардзіцца, як сям'і цяжка ў эміграцыі

Святлана сутыкнулася з хейтам і меркаваннем, што жонкі айцішнікаў у эміграцыі катаюцца, як «сыр у масле». Але гэта не так. У іх узнікае шмат перажыванняў з-за прафесіі. З вымушаным пераездам падае самаацэнка, бурацца апоры, звыклыя спосабы рэагавання не працуюць. Яе гісторыю пераказвае Devby.io.

Аляксандра Салоная, псіхолаг сямейных адносін, ужо два гады жыве і працуе ў Лодзі (Польшча) і анлайн. Дапамагае вырашыць складанасці ў адносінах пры эміграцыі, разабрацца з пракрастынацыяй, самасабатажам, павысіць упэўненасць у сабе.

Грошы мужа вельмі важныя для сямейнага бюджэту

Мой муж — айцішнік. Ён працуе на кіруючай пасадзе. Раней я працавала капірайтэрам і спецыялістам аддзела маркетынгу ў розных ІТ-кампаніях (EffectiveSoft, Gurtam, ImAction, Innowise, IMCREDO). Пісала тэксты, артыкулы, навіны, займалася прасоўваннем сайтаў і іншымі актыўнасцямі.

Гэта была мая асноўная праца. Але пасля дэкрэтаў я захапілася псіхалогіяй. І зразумела, што хачу гэтым займацца прафесійна. Зараз веды і досвед у ІТ дапамагаюць мне ў працы: многія мае кліенты — айцішнікі.

Даход майго мужа вельмі важны для сямейнага бюджэту. Ён плаціць за ежу, пражыванне, дзяцей. Мае грошы я трачу на вучобу, дзяцей і сябе. Калі жылі ў Беларусі, я аплачвала свае хацелкі.

З-за эміграцыі ў мяне парушыліся планы на жыццё

Наш пераезд у Польшчу быў вымушаны. Гэта быў стрэс — у нас былі зусім іншыя планы на жыццё. Я планавала скончыць вучобу на II ступені гештальт-тэрапіі ў Беларусі. І гэта зноў прыйдзецца пачынаць спачатку.

Пры пераездзе былі складанасці з адаптацыяй дзяцей, шмат намаганняў прыйшлося прыкласці, каб старэйшае дзіця прывыкла да польскай школы.

Муж успрымае сітуацыю спакойна. Ён наогул не патрабуе, каб я працавала — хутчэй, каб займалася больш домам і дзецьмі. Падтрымлівае мяне як можа, хоча, каб я працавала ў сваім тэмпе.

Дом і дзеці займаюць шмат часу і сіл таксама. Тут няма бабуль, і няма каму асабліва дапамагчы.

Я ўдзячная мужу за падтрымку і за ўсё. Мне не трэба працаваць на заводзе або складзе. Ёсць магчымасць пайсці ў паліцэальную школу, асвойваць анлайн-прафесіі, займацца дзецьмі.

Планую скончыць другую ступень гештальт-тэрапіі ў Варшаве, атрымаць польскі дыплом, каб практыкаваць у Польшчы. Мая дзейнасць прыносіць мне грошы, але даход пакуль што нестабільны. Заўсёды ёсць план Б — пайсці працаваць не па спецыяльнасці. У мяне ёсць досвед у ІТ, я нядрэнна ведаю англійскую.

Сіндром самазванца і пачуццё віны. З чым сутыкаюцца жонкі айцішнікаў?

Лічыцца, што жонкам айцішнікаў лёгка і камфортна. Але мы таксама сутыкаемся з цяжкасцямі пры пераездзе, як усе людзі. Узнікаюць складанасці з адаптацыяй, страта ўпэўненасці ў сабе. Пачуццё «бяздомнасці», сораму і віны, калі не ўдаецца рэалізавацца так, як хацелася б.

Многія мае кліенткі адчуваюць сябе няўпэўнена пасля пераезду. Яны развівалі свае анлайн-праекты. Часта сутыкаюцца з сіндромам самазванца, пракрастынацыяй, сумам.

Асноўныя праблемы:

— пошук працы,

— пошук новага асяроддзя,

— залежнасць ад мужа (фінансавая, можа быць рызыка эмацыйнага ці эканамічнага гвалту),

— сацыяльная ізаляцыя,

— страта сацыяльнага статусу, бо ў новай краіне ты па сутнасці ніхто, трэба пацвярджаць свой дыплом, праходзіць настрыфікацыю або вучыцца зноў (калі жанчына пераязджае не па працы),

— падае самаацэнка,

— магчыма, трэба будзе зніжаць узровень дапамогі і разумець, што прыйдзецца папрацаваць.

Трэба працаваць над выбудоўваннем больш блізкіх і даверных адносін у сям'і, калі хуткасць адаптацыі ў мужа і жонкі розная. Некаторыя дзяўчаты з дзецьмі аказваюцца ў залежным становішчы — у іх няма матэрыяльных рэсурсаў сысці, калі ў адносінах нешта ідзе не так.

Муж (але гэта можа быць і жонка) становяцца больш кантралюючымі: бо «няма куды бегчы з дзецьмі». Але да мяне сярод жонак айцішнікаў з пытаннем гвалту не прыходзілі. Толькі з сямейнымі канфліктамі, якія абвастраюцца ў эміграцыі.

Як дапамагчы сабе ў эміграцыі?

— Падрыхтуйцеся да пераезду загадзя, вывучыце плюсы і мінусы горада.

— Заручыцеся падтрымкай сяброў і сваякоў, падтрымлівайце сувязь.

— Кантактуйце, не замыкайцеся ў сабе, наладжвайце новыя кантакты з людзьмі.

— Вывучайце мову і культуру краіны.

— Прызнавайце свае пачуцці і пачуцці партнёра.

— Дайце сабе час, бо працэс адаптацыі ў кожнага свой і хуткасць можа быць рознай.

— Будзьце ўважлівыя і цярпімыя адзін да аднаго.

— Калі складана справіцца са стрэсам, звяртайцеся да спецыялістаў.

— Пераезд — гэта яшчэ і сімвалічная страта звыклага жыцця, і будзе працэс гаравання, які важна пражываць, каб паспяхова адаптавацца ў новай краіне.

— Працягвайце займацца любімым хобі і спортам. Гэта падтрымлівае і дапамагае справіцца са стрэсам і складанымі эмоцыямі.

Каментары32

  • Псіхалагіня
    29.03.2024
    Бедны той айцішнік! Уявіце сабе, як яна яго псіхалагічна гвалтуе кожны дзень сваімі пошукамі сэнсу жыцця. 
  • Гундишник
    29.03.2024
    "Они слишком много кушат, в смысле зажрались...."
  • Сокращённый Синьёр
    29.03.2024
    Тут виноваты сами мужики. Я тоже такой был, когда зепка была 1500-3000 уе, подругу не напрягал работай, учёбой и тд. Но вовремя опомнился. Девушки, не надо думать, что всю жизнь будете у хлопцев на шеях сидеть. Сами мутите себе карьеру, а то будет неприятно когда айтишка накроется

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі3

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

Каля плошчы Бангалор у Мінску перакулілася фура з півам ВІДЭА1

У капліцы пад Смаргонню панішчылі саркафагі і раскідалі чалавечыя парэшткі2

Эксперт ААН: У Беларусі, хутчэй за ўсё, няма ніякай ядзернай зброі. І не будзе

Краінам ЕС дазволілі абмяжоўваць права на прытулак для мігрантаў3

МЗС Беларусі ўручыў Польшчы ноту з-за інцыдэнту з нібыта спробай вярбоўкі дыпламата1

У Расіі вагнеравец задушыў сяброўку дротам ад зарадкі: яму здалося, што яна яго вярбуе на карысць Украіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі3

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →