МУС прызнала асацыяцыю беларусаў Амерыкі экстрэмісцкім фармаваннем
Рашэнне аб прызнанні «ABA Together (Association of Belarusians in America)» экстрэмісцкім фармаваннем было прынятае МУС 28 сакавіка.
Як паведамляецца ў сацсетках ініцыятывы, арганізацыя ABA аб’ядноўвае беларусаў ЗША. «Мы — беларусы-амерыканцы рознага ўзросту, заняткаў і адукацыі, якія жывуць у розных штатах, але звязаны праз сваю беларускую спадчыну, і імкнуцца дапамагаць роднай краіне», — гавораць пра сябе прадстаўнікі амерыканскай дыяспары.
Беларускія ўлады называюць экстрэмізмам любое іншадумства і крытыку рэжыму Лукашэнкі.
Каментары