Усяго патроху22

У Мінску і ваколіцах ад сёння пачынаюць прадаваць бярозавік. Цана проста смешная

Аднак пра наяўнасць у продажы лепш загадзя ўдакладніць па тэлефоне.

Купіць напой можна будзе штодня з 10:00 да 19:00 на тэрыторыі лясгаса па вуліцы Баграціёна, 70, піша Blizko.by.

Калі пакупнік прынясе сваю тару, то літр бярозавага соку абыйдзецца яму ў 49 капеек. А напой, разліты работнікамі ў 5-літровыя ПЭТ-бутэлькі, будзе каштаваць 4,61 рубля.

У Мінскім лясгасе папярэдзілі, што рух сокаў залежыць ад надвор'я, а сезон нарыхтоўкі доўжыцца не больш за два тыдні. Таму пра наяўнасць у продажы бярозавіку лепш загадзя ўдакладніць па тэлефоне 8 (017) 350-64-31.

Дарэчы, купіць напой можна будзе і ў лясніцтвах Мінскага лясгаса:

  • Валмянскае лясніцтва (Дзяржынскі раён, в. Скірмантава);
  • Дзяржынскае лясніцтва (Дзяржынск, 1-ы зав. Пратасава, Д. 4);
  • Заслаўскае лясніцтва (Заслаўе, вул. Набярэжная, 43);
  • Кайкаўскае лясніцтва (Мінскі раён, Кайкава, п/а Міханавічы, 103);
  • Навасельскае лясніцтва (Мінскі раён, в. Наваселле, вул. Лясная, 1);
  • Путчынскае доследна-вытворчае лясніцтва (Дзяржынскі раён, а/г. Путчына, вул. Паўночная, 21);
  • Станькаўскае лясніцтва (Дзяржынскі раён, в.Станькава вул. М. Казея, 2).

Каментары2

  • Кронан
    21.03.2024
    А на Лідчыне кошт яшчэ смяшнейшы - 26 капеяк за літр
  • Галина
    21.03.2024
    4.61 за трёх литровую банку - так смешно с моей зарплатой,что плать хочется.

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»38

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні стартавала канферэнцыя «Новая Беларусь»7

20-гадовага хлопца са зборнай па судамадэльным спорце асудзілі за «заклікі да санкцыяў». Пагражала да 12 гадоў2

Кірыла Буданаў не выключыў знішчэння Крымскага моста ў найбліжэйшы час10

Якая абстаноўка на пераходах на мяжы Беларусі з заходнімі краінамі ў суботу па стане на 12:00?

Стаў бацькам падчас Алімпіяды. Хто такі Яўген Залаты — наша надзея ў веславанні5

МЗС Германіі: У турмах Расіі застаецца двухзначная колькасць немцаў

Ягадны тарт з маскарпонэ — рэцэпт1

Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве пабіўся з фатографам з Расіі? Што адбылося23

У СІЗА Бірабіджана ад галадоўкі памёр расійскі антываенны актывіст4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»38

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →