Грамадства33

Дзве трагедыі Сабаленкі. У 42 гады памёр бойфрэнд тэнісісткі, а да гэтага амаль у такім жа ўзросце — яе бацька

Арына Сабаленка публічна пакуль ніяк не адрэагавала на гібель свайго бойфрэнда Канстанціна Кальцова, якому было 42 гады. У 2019-м найлепшая беларуская тэнісістка ўжо перажыла смерць блізкага чалавека, калі памёр яе бацька. «Люстэрка» расказвае, як гэта здарылася.

Арына Сабаленка з бацькам Сяргеем. Фота: Instagram / sabalenka_aryna

Арына Сабаленка — найлепшая беларуская тэнісістка сёння. Яна займае другое месца ў рэйтынгу, выйграла за кар'еру 14 тытулаў у адзіночным разрадзе — у тым ліку двойчы запар перамагала на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. На гэтым тыдні спартсменка павінна гуляць на прэстыжным турніры ў Маямі. Фактычна гэта для Сабаленка хатнія спаборніцтвы. Бо ў Арыны ў прыгарадзе Маямі два дамы.

Падтрымліваць Сабаленка на амерыканскіх кортах напэўна збіраўся і Канстанцін Кальцоў . Ён сустракаўся з тэнісісткай апошнія некалькі год. 10 сакавіка ў экс-гульца зборнай Беларусі, які перайшоў на трэнерскую працу, скончыўся хакейны сезон. Клуб Кальцова («Салават Юлаеў» з Уфы) вылецеў у першым раўндзе плей-оф Кантынентальнай хакейнай лігі.

Мы да гэтага часу не ведаем абставінаў смерці Канстанціна ў ЗША. Пакуль ніяк не адрэагавала ў сацсетках на гібель бойфрэнда і Сабаленкі. Але, відавочна, гэта другі цяжкі ўдар для Арыны ў асабістым жыцці: у 42 гады памёр яе партнёр, а да гэтага амаль у такім жа ўзросце пайшоў з жыцця яе бацька. Сяргей Сабаленка памёр у лістападзе 2019 года. Яму было ўсяго 43 гады.

«Ён памёр вельмі нечакана. У свае 43 гады быў моцным і здаровым. Да 18 гадоў займаўся хакеем, потым патрапіў у аварыю і не рызыкнуў вяртацца. Мінулай восенню ў яго здарыўся менінгіт. Мама тройчы выклікала хуткую дапамогу. Толькі на трэці раз яго забралі ў шпіталь, калі ён ужо практычна знаходзіўся ў стане клінічнай смерці, спрабавалі выратаваць, але праз тыдзень яго не стала», — успамінала Арына ў чэрвені 2020-га.

Па словах Сабаленкі, у тэніс яе прывёў менавіта бацька: «Праязджаў міма тэнісных кортаў і вырашыў, чаму б не паспрабаваць. Нашы інтарэсы супалі, тэніс мне спадабаўся адразу».

Арына казала, што гуляла вельмі эмацыйна, за што ёй даставалася:

— Тата казаў мне: «Табе ўсяго толькі 12, але ты ўжо разбіла шэсць ракетак. Ты ўвогуле нармальная ці як?» Цяпер я больш спакойная на корце. І пасля таго, як бацька памёр, я зразумела, што ёсць рэчы горшыя, чым прайграць матч. Я працягвала і працягваю рухацца далей дзеля яго.

Сёння Сабаленка прысвячае свае перамогі менавіта бацьку, публікуе з ім архіўныя фота. У профілі Instagram у тэнісісткі нават ёсць адпаведны раздзел. У чэрвені 2020-га Арына напісала і вельмі эмацыйны пост у памяць аб бацьку.

У серыяле Break Point вытворчасці Netflix Арына заявіла, што з пачаткам вайны ва Украіне ў яе адрас было шмат негатыву (публічна беларуска не асуджала дзеянні Расіі пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі). Яна прызналася, што падумвала аб завяршэнні кар'еры, але «тата б гэтага не зразумеў».

«На жаль, ён так мала са мной пабыў. Але я ўдзячная за тое, што ён быў маім сябрам, маім татам і ўсім для мяне. Цяпер мне так сумна. Ён сышоў, калі мне быў 21 год — усё роўна яшчэ дзіця, дурная, нічога не цяміла. Цяпер я ўжо крыху па-іншаму гляджу на жыццё, пасталела. І хацелася б з ім проста пагаварыць — можа, я б як чалавека яго лепш зразумела. Таму што ў дзяцінстве ты глядзіш на бацькоў як на нешта недасягальнае і не можаш з імі на адным узроўні пагаварыць», — казала Арына ў студзені гэтага года.

@nashaniva Ответ пользователю @Anyuta У Арыны Сабаленкі не стала бойфрэнда, а раней у амаль у такім жа веку сыйшоў яе бацька #беларусь #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #хоккейбеларусь #аринасоболенко ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Каментары3

  • Правда жизни
    19.03.2024
    Трагедия - для трех мальчиков, у которых сначала украли отца, а теперь и потерявших его навсегда, а эта - переживет
  • Лена
    19.03.2024
    Правда жизни, тыя ж думкі. Бо бацька можа пакабеліў бы, да і выправіўся, вярнуўся бы ў жыццё сыноў. А так, ужо ніколі не сможа ў іх прабачэння папрасіць.
  • Woodoo Cult
    20.03.2024
    Скорая приехала только на третий раз. Медицина в стране для жизни, за это, Арина, скажи спасибо твоему кумиру, с которым ты шампанское распивала на НГ-2021.

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

Бабры дабраліся да Чыжоўкі4

У Беларусі павялічылася працягласць жыцця7

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў30

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру2

Трамп прыляцеў у Парыж

Уэнсдэй вяртаецца: Netflix прэзентавалі першы кадр другога сезона

У Кіраўску на пешаходным пераходзе збілі дзвюх 14-гадовых школьніц3

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →