Грамадства66

«Эркюлі Пуаро з Першамайскага РУУС»: англамоўны стэндапер з Беларусі троліць міліцыю, дапамагаючы шукаць самога сябе

«Я супрацоўнічаю з беларускай міліцыяй у пытаннях майго вышуку», — распавядае ў сваім тыктоку англамоўны стэндапер з Беларусі Цярэнцій Марыніч. Ён расказаў «Нашай Ніве» аб тым, як падсмейваецца з беларускіх сілавікоў, дапамагаючы шукаць самога сябе.

Цярэнцій Марыніч. Фота з асабістага архіва героя

У 2021 годзе мінскі стэндапер Цярэнцій Марыніч запісаў знакамітае відэа з ябацькамі, якія віталі чырвона-зялёнымі сцягамі сілавікоў. Канечне, тая размова не засталася без увагі ўладаў: мужчына адсядзеў 45 сутак, а пасля з’ехаў з Беларусі. І ўвесь гэты час супрацоўнікі Першамайскага РУУС спрабуюць знайсці Цярэнція, а той запісвае ім жартаўлівыя відэападказкі.

— Калі мяне аб'яўляюць у вышук, сілавікі тэлефануюць мне і пытаюцца, дзе я. Я ніколі не адказваю ім проста. Я такі: «Ну вы ўсё ж працуеце ў кампетэнтных органах, вы павінны ўмець разгадваць загадкі». Я ім звычайна дасылаю відэа пасля такіх званкоў, але стараюся не моцна ўскладняць ім жыццё. Напрыклад, апошняе відэа я зняў у Варшаве на фоне сталінскага шматпавярховіка, так, каб у кадр трапляў вялікі надпіс «Варшава Цэнтральная». Мент паглядзеў гэтае відэа і такі: «Я разгадаў гэтую загадку. Едзем да яго маці рабіць ператрус». Мяне ніколі не знойдуць, — жартуе комік у тыктоку.

@terrificcomedian Галя, вызывай наряд! #беларусь #следствие #загадки #лошкипетушки ♬ оригинальный звук - Terry Marynich

«Нашай Ніве» Цярэнцій распавёў, што яшчэ з часоў свайго першага затрымання запомніў шмат імёнаў супрацоўнікаў Першамайскага РУУС — у яго нават захаваліся іх нумары тэлефонаў.

— Ёсць там адзін персанаж, які мне спачатку пасміхаўся, а потым у судзе абылгаў — сказаў, быццам бы я грукаў нагамі ў дзверы. Тады мяне пасадзілі на першыя 15 сутак. Раней, калі быў настрой, перапісваўся з ім. Там заўсёды такі наратыў: «Вяртайся ў турму». Плюс у беларускіх сілавікоў нейкі ўхіл у гомасэксуальнасць. Любяць расказваць пра «на палку насадзіць» ці нешта такое. Пытаюць: «Ну што ты там у Гейропе?». Мабыць, ёсць у іх латэнтная гомасэксуальнасць.

Шмат хто з «Эркюлей Пуаро з Першамайскага РУУС» у выніку забаніў Цярэнція. Мужчына кажа, што прыкладна раз на паўгода яго пачынае шукаць нейкі новы міліцыянер.

— Ён пачынае пытаць у маёй маці, куды я падзеўся. Яна кідае мне яго нумар. І я ці ў вайберы, ці з беларускай сімкі тэлефаную сілавіку. Калі гэта міліцыянер адукаваны, я больш-менш нармальна з ім стараюся размаўляць. Але калі ён пачынае бычыць, дык і я не стрымліваюся. У 90% выпадкаў міліцыянер пачынае казаць: «А чаму ты ў Беларусі маўчаў?!» — дык а я ніколі не маўчаў! (сапраўды, нават знаходзячыся на радзіме, у сваіх пастах у сацсетках Цярэнцій не вельмі падбіраў словы, гаворачы пра сілавікоў, ябацек і ўлады. — «НН»). 

Першапачаткова стэндапер з Мінска з’ехаў у Кіеў. Туды яму таксама тэлефанавалі сілавікі і патрабавалі вярнуцца «на прафілактычную гутарку», пагражалі, што калі мужчына не прыедзе сам, дык за ім прыедуць. Цярэнцій засмяяўся, назваў адрас, па якім знаходзіцца, і сказаў, што будзе чакаць.

— Я ніколі не хаваю, дзе я. Я займаюся стэндапам і час ад часу кідаю сілавікам афішы сваіх выступаў і запрашаю іх прыйсці. Тролю іх, так. Калі прыехаў у Варшаву, запісаў відэа «Ніколі мяне не знойдзеце, здагадайцеся, дзе я» на фоне вялікага графіці «Варшава Цэнтральная».

Аналагічнае відэа стэндапер запісваў у Грузіі, дзе жыў паўгода. Ролікі ён выкладае ў тыкток. Кажа, адразу ў каментарыі прыбягаюць ябацькі.

− Раней пісалі «Вяртайся», цяпер, здаецца, новыя метадычкі выдалі, бо сталі пісаць нешта кшталту «Служы польскім панам, пакуль у нас тут стабільнасць і вялікі Лукашэнка». Прыходзяць і нармальныя беларусы, пачынаюць нешта тлумачыць ябацькам. Прыемнае пачуццё, калі адкрываеш тыкток, а там 80 каментарыяў новых — чытаеш іх як міні-кніжку.

На мінулым тыдні Цярэнція зноў шукалі. А ён нарэшце даведаўся, у чым яго абвінавачваюць: 369 артыкул Крымінальнага кодэкса Беларусі — абраза прадстаўніка ўлады.

— Сілавікі прапанавалі здаць біяматэрыял маёй маме. Сказалі: «А што, калі ён у Еўропе загіне, трэба ж будзе цела апазнаць». Я так і не зразумеў, што гэта было. Але вось такое жыццё.

Стэндапер кажа, што ў прававой дзяржаве быў бы гатовы пайсці ў суд.

— Калі ў Беларусі будуць нармальныя суды, дык я гатовы адказаць за свае тыктокі — нават матэрыяльна.

Каментары6

  • Абармот
    18.03.2024
    Огонь!
  • Апладысменты!
    18.03.2024
    Які клёвы хлопец!
  • Майк і ніе
    18.03.2024
    Якія пуаро? Максімум лейтэнант гасцінкс

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу10

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца23

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак6

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі

Галоўнае
Усе навіны →