Гулец БАТЭ пасля гола пабег святкаваць да трэнера супернікаў. Што было далей?
Трылер у чвэрцьфінале Кубка Беларусі па футболе.
У нядзелю мінскае «Дынама» прымала дома барысаўскі БАТЭ ў рамках матча ў адказ 1/4-фіналу Кубка Беларусі па футболе. Першая гульня скончылася мінімальнай перамогай мінчукоў.
Лік адкрыў футбаліст жоўта-блакітных Алег Нікіфарэнка. Пасля забітага мяча ён пабег святкаваць да лаўкі «Дынама» і асабіста да трэнера Вадзіма Скрыпчанкі.
Эмоцыі Нікіфарэнкі звязаныя з тым, што летась ён гуляў за «Дынама» і быў вымушаны пакінуць клуб праз канфлікт з галоўным трэнерам.
Дэмарш маладога футбаліста ледзь не прывёў да бойкі на полі.
Асноўны час гульні скончыўся з лікам 2-3 на карысць БАТЭ, што перавяло яе ў экстратаймы (3-3 па суме дзвюх сустрэч). У серыі пенальці больш паспяховымі аказаліся гульцы «Дынама». Адзіны 11-метровы не рэалізаваў Алег Нікіфарэнка.
БАТЭ ўпершыню з 1999 года не прабіўся ў кваліфікацыю еўракубкаў.
Каментары